Пачаўся Нобэлеўскі тыдзень. Першымі агучылі імёны ляўрэатаў у мэдыцыне

Віктар Амбрас і Гэры Раўкан

На гэтым тыдні аб'явяць усіх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі. 7 кастрычніка стала вядома, хто атрымаў узнагароду за дасягненьні ў мэдыцыне і фізіялёгіі.

Нобэлеўскую прэмію ў фізіялёгіі і мэдыцыне сёлета прысудзілі амэрыканскім навукоўцам Віктару Амбрасу і Гэры Раўкану за адкрыцьцё мікраРНК і яе ролі ў посттранскрыпцыйнай рэгуляцыі генаў, піша агенцтва АР.

Нобэлеўская асамблея адзначыла, што іх адкрыцьцё «выявілася прынцыпова важным для разуменьня таго, як арганізмы разьвіваюцца і функцыянуюць».

Летась Нобэлеўскую прэмію ў мэдыцыне атрымалі Каталін Карыка і Дру Вайсман за вакцыну супраць COVID-19.

Абвяшчэньні сёлетніх Нобэлеўскіх прэмій працягнуцца ў аўторак з прэміяй у фізыцы, у сераду — у хіміі, і ў чацьвер — у літаратуры. Нобэлеўская прэмія міру будзе абвешчаная ў пятніцу, а Нобэлеўская прэмія ў эканамічных навуках — 14 кастрычніка.

  • Прэміі, якія таксама ўручаюцца за дасягненьні ў галіне фізыкі, хіміі, літаратуры і барацьбы за мір, прадугледжваюць грашовую ўзнагароду ў памеры 11 мільёнаў швэдзкіх крон (1 мільён даляраў ЗША), атрыманых са спадчыны стваральніка прэміі, швэдзкага вынаходніка Альфрэда Нобэля, які памёр у 1896 годзе.
  • Ляўрэатаў запрашаюць атрымаць узнагароды на цырымоніі 10 сьнежня, у гадавіну сьмерці Нобэля. Прэстыжная прэмія міру ўручаецца ў Осла, згодна зь ягоным жаданьнем, а іншыя цырымоніі ўзнагароджаньня праходзіць у Стакгольме.
  • Сярод грамадзян Беларусі ёсьць двое нобэлеўскіх ляўрэатаў: Сьвятлана Алексіевіч (прэмія ў літаратуры 2015 году) і Алесь Бяляцкі (прэмія міру 2022 году).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другі беларускі Нобэль
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікае шчырае інтэрвію Натальлі Пінчук аб прэміі і каханьні