У Горадні зачыніліся 70 шапікаў, дзе людзі маглі купіць квіткі на грамадзкі транспарт

Тралейбус у Горадні

Тэлеканал «Гродна Плюс» пацьвердзіў, што 70 шапікаў сапраўды часова не працуюць і гэта палова ўсіх шапікаў.

Са спасылкай на ўласьніка шапікаў тэлеканал паведаміў, што 70 зачыненых шапікаў пачнуць адкрывацца з 10 кастрычніка.

«Гродна Плюс» прыводзіць камэнтар намесьніка кіраўніка аўтобуснага парку Андрэя Эйсманта: «Квіткі на месяц можна купіць у аддзяленьнях Белпошты, усе віды і аднаразовыя талончыкі — на астраўках „Беларускія лятарэі“, „Нацыянальныя лятарэі“. Таксама можна аплаціць па QR-кодам. Дарэчы, 23,7% гараджан менавіта так і аплачваюць паездку, 3,7 % купляюць электронныя праязныя. У кіроўцы таксама можна набыць квіток».

Прадстаўнік аўтобуснага парку заявіў, што парк усяляк імкнецца паскорыць адкрыцьцё шапікаў, аднак адзначае, што гэта залежыць выключна ад уласьніка шапікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьбіраюцца падвысіць падатак на ўладальнікаў сабак