У Беларусі папярэдзілі пра магчымыя збоі ў энэргазабесьпячэньні праз моцныя дажджы

Ілюстрацыйнае фота

Белгідрамэт папярэдзіў аб моцных дажджах у многіх раёнах краіны і ў Менску.

У Беларусі 11 кастрычніка абвясьцілі жоўты ўзровень небясьпекі — гэта азначае, што ў асобных раёнах краіны чакаюцца неспрыяльныя мэтэаралягічныя зьявы, якія звычайныя для тэрыторыі краіны, але могуць быць небясьпечнымі для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасьці.

Як паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі, Белгідрамэт папярэдзіў аб моцных дажджах у многіх раёнах краіны і ў Менску.

Сярод асноўных небясьпек у ведамстве назвалі перабоі (адключэньні) энэргазабесьпячэньня, значнае зьніжэньне бачнасьці і ўскладненьне руху транспарту на дарогах, пашкоджаньне ліній электраперадач, падтапленьне асобных будынкаў, гаспадарчых збудаваньняў, сельгасугодзьдзяў і аўтадарог мясцовага значэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхары Цэнтральнай Эўропы рыхтуюцца да паводак, у Румыніі першыя ахвяры патопу. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ураган «Мілтан» стаў прычынай гібелі прынамсі 4 чалавек у Флорыдзе, але катастрафічнай паводкі ня выклікаў