Ужо сёньня: дзень народзінаў Язэпа Драздовіча, Веры Церлюкевіч і Вітольда Ашурка

Вера Церлюкевіч на акцыі БНФ

Падзеі 13 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1795 — у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.

1900 — апублікаваная асноўная кніга Зыгмунда Фройда «Тлумачэньне сноў».

1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні Пянткоўскага выходзіць другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр».

Янка Купала

1929 — у Менску пачаўся рух трамваяў.

1960 — з канвэеру Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне сышоў першы 40-тонны самазвал.

1999 — 25 гадоў таму у сыстэме каталіцкай царквы Беларусі загадам папы Яна Паўла II на просьбу кардынала Казіміра Сьвёнтка створаная Віцебская дыяцэзія, якая ўваходзіць у склад Менска-Магілёўскай мітраполіі.

2020 — раніцай у цэнтры Менску міліцыянты схапілі аднаго з уласьнікаў крамы „Первый цветной“ Максіма Харошына разам з жонкай. Мужчыну брутальна зьбілі ў міліцыі, адкуль яго адразу адправілі ў шпіталь.

У гэты дзень нарадзіліся

1847 Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч, мэмуарыст. У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі, — Сымона і Алену Вайніловічаў.

Эдвард Вайніловіч

1884 Баляслаў Пачопка, дзяяч беларускага хрысьціянскага руху, сталы аўтар ґазэты „Наша Ніва“, рэдактар-выдавец першае беларускае каталіцкае ґазэты „Biełarus“, (1913—1915), уніяцкі сьвятар.

1888Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.

Язэп Драздовіч, Космаполіс. 1931 г.

1896 Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасьці.

1925 Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі.

1941Вера Церлюкевіч, рабочая, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х.

Вера Церлюкевіч на мітынгу ў дні путчу, жнівень 1991 г. Фота Ул. Кармілкіна.

1970Вітольд Ашурак, беларускі палітвязень. Памёр у турме ў траўні 2021 пры нявысьветленых абставінах.

Вітольд Ашурак

У гэты дзень памерлі

1810 Ян Нікадзім Лапацінскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, мэцэнат, калекцыянэр, майстар гравіроўкі па медзі.

1962 Павал Гуткоўскі, мастак-графік, вязень ГУЛАГу.

1979Дзьмiтры Лукас, кампазытар, аўтар опэры „Кастусь Каліноўскі“.

1986 Андрэй Бембель, скульптар, народны мастак Беларусі.

2001Максім Лужанін, беларускі паэт, літаратуразнаўца.

2004 Уладзімер Міхнюк, гісторык.