Магілёў: журналіста Лапцэвіча арыштавалі на 7 сутак

7 сутак адміністрацыйнага арышту даў Ленінскі райсуд Магілёва журналісту інфармацыйнай кампаніі «БелаПАН» Уладзімеру Лапцэвічу.

Судзьдзя Ірына Ланчава прызнала яго вінаватым па двух артыкулах: за лаянку і няўвагу да заўвагаў міліцыянтаў, а таксама за непадпарадкаваньне міліцыянтам.

Па першым абвінавачаньні Лапцэвічу далі суткі арышту, па другім — 6 сутак. Сваю віну журналіст не прызнаў і прасіў не садзіць яго за краты, бо ў яго немаўля. Таксама суд не задаволіў просьбу журналіста весьці пасяджэньне на беларускай мове і не запрасіў перакладчыка.