А. Лукашэнка звольніў І. Абельскую

Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка прызначыў Аркадзя Ларыёнава галоўным лекарам Рэспубліканскага шпіталя кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, так званай “лечкамісіі”. Да апошняга час “лечкамісію” ўзначальвала Ірына Абельская, у мінулым – асабісты доктар Аляксандра Лукашэнкі.
Падчас прызначэньня Аркадзя Ларыёнава Лукашэнка выказаў жорсткую крытыку на адрас шпіталю кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. Паводле яго ён павінен быць своеасаблівым флягманам для астатніх установаў аховы здароўя і аказваць мэдычныя паслугі на больш высокім узроўні.

Да новага прызначэньня Аркадзь Ларыёнаў займаў пасаду галоўнага лекара гарадзкога клінічнага шпіталю хуткай дапамогі.