У Маскве мілыцыя ўжыла сілу супраць удзельнікаў апазыцыйных акцыяў

Радыё Свабода На Тургенеўскай плошчы ў Маскве каля тысячы чалавек правялі мітынг апазыцыйнага руху “Іншая Расея”. У расейскай сталіцы сёньня меўся прайсьці “Марш нязгодных”. На падыходах да Пушкінскай плошчы, адкуль плянавалася пачаць марш, былі затрыманыя – паводле афіцыйных зьвестак – 170 чалавек. Сярод іх – лідэр Аб''яднанага грамадзянскага фронту Гары Каспараў і некалькі журналістаў.
На самой Пушкінскай плошчы былі затрыманыя лідэры маладзёвага “Яблака” і маладзёвага руху “Да” – Ільля Яшын і Марыя Гайдар. Улады не дазволілі праводзіць марш – толькі мітынг на Тургенеўскай плошчы. Людзей, якія спрабавалі прайсьці на Пушкінскую плошчу, жорстка зьбівалі.

Сёньня ў Маскве праходзілі яшчэ некалькі мітынгаў – левых на Тэатральнай плошчы, Саюзу правых сілаў – на Славянскай, нацыяналістаў – на Балотнай плошчы. На Вараб ''ёвых гарах і ў Навапушкінскім сквэры мітынгаваў рух “Маладая гвардыя”.