Берасьце: Андрэй Шарэнда асуджаны на 7 сутак

Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Ларыса Назаранка абвінаваціла сябра руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнду ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ля будынку консульства Расеі ў абласным цэнтры і прыняла рашэньне арштаваць юнака на 7 сутак.
Сёньня ў Берасьці моладзь пратэставала супраць візыту ў Беларусь прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і магчымага падпісаньня Канстытуцыйнага акту так званай саюзнай дзяржавы.

Акцыя пратэсту пачалася ў 13.30, удзел у ёй узялі 15 чалавек. Удзельнікі пікету разгарнулі плякаты “Ніякіх саюзаў з Расеяй!” і “Пуцін! Go home!”

Як паведаміў берасьцейскі праваабаронца Ўладзмер Вялічкін, юнакі і дзяўчаты пасьпелі перадаць у консульства пэтыцыю са сваімі патрабаваньнямі і раздаць частку ўлётак. У кароткі час ля консульства зьявіліся два аўтамабілі спэцназу. Затрыманых Насту Ільіну і Андрэя Шарэнду даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця, а пасьля – у суд.

Наста Ільіна асуджаная на 5 сутак арышту, Андрэй Шарэнда – на сем.

Сёлета ў верасьні Андрэй Шарэнда адбываў за кратамі 15 сутак арышту. Яго абвінавацілі ва ўдзеле несанкцыянаванага сходу, які суд Ленінскага раёну Берасьця палічыў прэзэнтацыю кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”.