В.Гарбачоў дастаўлены ў сьледчы ізалятар

Лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў дастаўлены ў сьледчы ізалятар Барысаўскага РАУС.

Пра гэта паведаміў “Свабодзе” старшыня Менскай абласной філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін:

“Супрацоўнік аддзела прафіляктыкі Барысаўскага РАУС Павал Ліхачэўскі абвінаваціў Віктара Гарбачова ў нібыта ўчыненай ім бойцы на вуліцы. Пратакол накіраваны ў суд, а затрыманы – у ізалятар часовага ўтрыманьня”

Дзяжурны Барысаўскай міліцыі пацьвердзіў факт затрыманьня Віктара Гарбачова.