Затрыманыя тры актывісткі "Маладога фронту"

На катку каля Палацу спорту на Нямізе байцы спэцназу міліцыі затрымалі трох актывістак незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” – Касю Краснову, Касю Галіцкую і Людмілу Атакулаву.

Дзяўчынкі разам са сваімі сябрамі зьбіраліся ў Дзень салідарнасьці пакатацца на катку з партрэтамі Артура Фінькевіча. Міліцыянты падышлі да іх і запатрабавалі, каб яны паказалі свае заплечнікі. Пасьля гэтага хлопцаў пакінулі, а дзяўчат павезьлі ў Цэнтральны РАУС.

Такім чынам, у Цэнтральным РАУСЕ знаходзяцца ўжо сямёра актывістаў моладзевага руху – “Маладога фронту” і Моладзі БНФ.