Горадня: ператрус у штаб-кватэры філіі АГП

У штаб-кватэры АГП у Горадні адбыўся ператрус. Міліцыянты канфіскавалі кампутар, ксэракс і друкаваныя выданьні.

Прычынай пературусу стала затрыманьне актывістаў АГП на рынку “Паўднёвы” у Горадні, дзе яны распаўсюджвалі ўлёткі з заклікамі страйку прадпрымальнікаў зь 1 лютага.

Як паведаміў нашаму радыё адзін з затрыманых, Уладзімер Ларын, на іх спачатку склалі пратакол міліцыянты, а пасьля яшчэ вазілі на гутарку ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна.