Афнагеля пасадзілі на 15 сутак за менскую акцыю супраць вучэньняў «Захад-2017»

Яўген Афнагель, архіўнае фота

Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель 11 кастрычніка быў затрыманы і зьмешчаны на 15 сутак у ізалятар на вуліцы Акрэсьціна.

Як сказала Свабодзе жонка Афнагеля Кацярына, у РУУС Маскоўскага раёну ёй паведамілі, што Яўген адбывае пакараньне за менскую акцыю 8 верасьня «За мірную Беларусь», якая ладзілася супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017» і была прымеркаваная да Дня беларускай вайсковай славы ў гадавіну гістарычнай бітвы пад Воршай.

За тую акцыю раней асудзілі больш за 10 чалавек, некаторым прысудзілі штрафы, Паўлу Севярынцу і Андрэю Шарэнду — 15 сутак арышту, Уладзімеру Някляеву — 10 сутак, Натальлі Папковай — 7 сутак, Міколу Статкевічу — 5 сутак арышту.