Акцыя салідарнасьці з Алегам Сянцовым Польскай кінаакадэміі «Je suis Oleg Sentsov»

Польская кінаакадэмія запатрабавала вызваліць зьняволенага ў Расеі ўкраінскага кінарэжысэра Алега Сянцова.

У падтрымку Сянцова на цырымоніі ўзнагароджаньня кінэматаграфісты паднялі карткі з надпісам «Jestem Oleg Sentsov» («Я Алег Сянцоў»), паведамляе сайт Human Rights in Ukraine.

Як адзначылі ў кінаакадэміі, польскія кінэматаграфісты працягваюць акцыю «ў падтрымку Алега Сянцова, украінскага кінарэжысэра, які знаходзіцца ў зьняволеньні ў Маскве за свой пратэст супраць анэксіі Крыму». Яны заклікалі калегаў далучыцца да пратэсту.

«Не дамо згніць у турме нашаму ўкраінскаму калегу-кінэматаграфісту, які хацеў спакойна жыць у краіне, дзе ён нарадзіўся і здымаў кіно!», — гаворыцца ў заяве прэзыдэнта Польскай акадэміі кіно Дарыюша Яблонскага.

Маскоўскі суд пакінуў Алега Сянцова пад вартай да 11 красавіка па артыкулах аб падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту, паведамляе hromadske.tv.

Алег Сянцоў, архіўнае фота