Кіраўнік «Арт-сядзібы» і Symbal.by Павал Белавус выйшаў на волю 10 сакавіка пасьля 15 сутак зьняволеньня. Пад СІЗА на менскай вуліцы Акрэсьціна яго сустракалі тры дзясяткі чалавек.
Некаторыя зь іх былі ў цішотках з надпісам «Жыве Белавус». У ліку тых, хто сустракаў прадпрымальніка, быў і вызвалены днём раней апэратар «Белсату» Аляксандар Баразенка.
Белавус быў затрыманы разам зь цяжарнай жонкай 26 сакавіка — яны праходзілі міма Кастрычніцкай плошчы, дзе адбывалася стыхійная акцыя салідарнасьці з затрыманымі на Дзень волі. Жонку неўзабаве адпусьцілі, Белавусу ж судзьдзя Дзьмітры Астапенка прысудзіў 15 сутак за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Гэтак бяруць Паўла Белавуса з "Будзьма" і дзяўчыну. Ішлі міма. pic.twitter.com/FdHOym9Hn3
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26 марта 2017 г.