Беларускі рубель — у лідэрах абясцэньваньня

Your browser doesn’t support HTML5

Інфаграфіка Свабоды: як рос курс даляра ў Беларусі і краінах-суседках цягам 2015 году.

У студзені 2015 году даляр каштаваў 11 900 беларускіх рублёў, 15,77 грыўні, 56,24 расейскага рубля, 3,51 злотага.

13 студзеня кошт даляра склаў 19 234 беларускія рублі, 23,27 грыўні, 76,66 расейскага рубля і 4,01 злотага.

Такім чынам, Беларусь — лідэр па абясцэньваньні нацыянальнай валюты ў дачыненьні да даляра: беларускі рубель патаньнеў на 61,6%. Украінская грыўня — на 47,6%, расейскі рубель — на 36,2% і польскі злоты — на 14,2%.