Ці шчасьлівая краіна Беларусь?

У рэйтынгу ААН самых шчасьлівых краінаў сьвету Беларусь знаходзіцца на 66 месцы сярод 150 краінаў, апярэдзіўшы Расею, Украіну і шэраг іншых краінаў былога СССР.
Ці сапраўды беларусы далёка ня самая няшчасная нацыя ў сьвеце? Ці самі беларусы лічаць сябе і сваю краіну шчасьлівай? Ці супадае іхняе разуменьне шчасьця з разуменьнем шчасьця іншымі народамі? І чаго Беларусі не хапае для поўнага шчасьця?

У абмеркаваньні бяруць удзел пісьменьнік, гісторык мастацтва Віктар Марціновіч і філёзаф Уладзімер Падгол. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.