Сем гадзін дваццаць адна хвіліна — новы рэкорд працягласьці выступаў Аляксандра Лукашэнкі. 3 лютага на «Вялікай размове з прэзыдэнтам» быў пабіты рэкорд 2015 году, калі прэс-канфэрэнцыя доўжылася 7 гадзін 7 хвілін. На шостай гадзіне Лукашэнку прапаноўвалі перапынак на 10 хвілін, але ён адмовіўся: «Гэта крыху лягчэй, чым бегаць на лыжах».
За гэты час Лукашэнка закрануў шмат пытаньняў, ад нацыянальнай бясьпекі (за пытаньні пра якую пагражаў саслаць на Данбас) да фінансаваньня футбольнага клюбу «БАТЭ», сыравіны для гарэлкі «Прэзыдэнт» (раней сьпірт быў францускі, цяпер беларускі) і гісторыі з жанчынай, якая пагражала скінуцца з крана празь несправядлівую, на яе думку, кампэнсацыю за знос дому (жанчына адважная, таму трэба разабрацца). Ён таксама прапанаваў распачаць крымінальную справу супраць кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта.
На прэс-канфэрэнцыю былі запрошаныя дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ (хоць такім СМІ, як Tut.by, БелаПАН, «Наша Ніва» і Радыё Свабода, не далі задаць пытаньні).
Лукашэнка кажа, у Беларусі ёсьць розныя сродкі масавай інфармацыі…#agl3 pic.twitter.com/rxuU1tdtIh
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Але галоўным героем стаў нават не галоўны рэдактар «Народнай Волі» Ёсіф Сярэдзіч, які сьмела спрачаўся з Лукашэнкам, у тым ліку пра катэджы чыноўнікаў у Драздах і наяўнасьць хлусьлівых навінаў у сваёй газэце. Найчасьцей — некалькі дзясяткаў разоў — Лукашэнка згадваў эканаміста і колішняга кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. Цягам некалькіх гадзін ён зьвяртаўся да яго па імені ці прозьвішчы, нібы да свайго эканамічнага дарадцы. Хоць пачалося ўсё неадназначна.
Пытаньне Лукашэнку задаў эканаміст Яраслаў Раманчук. Лукашэнка гібрыдна ўдзячны#agl3 pic.twitter.com/cHQ8Ve8FsY
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Раманчук: «Я цярпеў да канца, не выходзіў сем з паловай гадзінаў»
Сам жа Лукашэнка, як ён сьцьвярджае, ужо 10 гадоў як жыве ў вёсцы за 30 км ад Менску, таму ня надта ведае, што ў Драздах адбываецца.
Асноўная рэзыдэнцыя Лукашэнкі — не Палац незалежнасьці, ён для прыёмаў замежнікаў#agl3 pic.twitter.com/cBvM62sdYy
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
А вось пра працаўнікоў IT-сфэры Лукашэнка ведае: там ня ўсё чыста з заробкамі.
Пра заробкі і падаткі ў IT#agl3 pic.twitter.com/joTcxBs8uS
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Лукашэнка дапусьціў, што яго можа быць варта замяніць на наступных выбарах. «Я уходящий человек, мне немного осталось», — казаў ён у адказ на пытаньне пра сьмяротнае пакараньне, якое ня можа скасаваць самастойна: толькі па выніках рэфэрэндуму.
Майдан — ганьба Ўкраіне, гэта кепска народу, кажа Лукашэнка#agl3 pic.twitter.com/eEwxeqMMhi
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Пра размовы з Уладзімерам Пуціным Лукашэнка казаў як пра вельмі нефармальныя, на ўзроўні «Привет! — Привет!». Шмат каму ў сацсетках (нам таксама) гэта нагадала пасты журналіста «Эўрарадыё» Алеся Пілецкага з цыклю #давайпака.
Вось мы і даведаліся, як гучаць размовы з Пуціным па-за пратаколам. Ну, прынамсі са словаў Лукашэнкі#agl3 pic.twitter.com/Q8NTWdEMzD
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Быў#agl3 pic.twitter.com/LYdA9Ub3D0
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
І яшчэ пра Пуціна і перамовы зь ім#agl3 pic.twitter.com/fwKjDNBJMb
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
«Лукашэнка паціху ідзе ад Пуціна»: расейскія і ўкраінскія СМІ пра прэсавую канфэрэнцыю Лукашэнкі
Але нафта — гэта адна рэч, а незалежнасьцю не гандлююць, казаў Лукашэнка, які некалі ініцыяваў стварэньне «саюзнай дзяржавы» з Расеяй.
«Историческое прошлое дороже, чем эта нефть!»«Этого в России не понимают»#agl3 pic.twitter.com/nVhkFo6hg5
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Лукашэнка прызнае, што нафтагазавы канфлікт ёсьць, але кажа, гэта звычайная справа#agl3 pic.twitter.com/UgeQDslo2Y
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Трэба рыхтаваць вайскоўцаў бараніць незалежнасьць.
А тое шматдзетныя сем’і, кажа Лукашэнка, толькі на дзяржаву і спадзяюцца. А трэба ня толькі ім дапамагаць#agl3 pic.twitter.com/hUqLdw9MFT
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Стварэньне памежнай зоны — ня толькі непрыемнае...
Лукашэнка не закрываў межы, калі ў Расеі былі канфлікты. Чачэнцы прыяжджалі, тут іх прымалі і мылі, яны ягоным імем дзяцей называлі… #agl30 pic.twitter.com/SbD8POe101
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
...але і небясьпечнае мерапрыемства.
«Самые родные люди начинают репу драть!» — пра названую Расеяй запазычанасьць па газе#agl3 pic.twitter.com/PHgaVuQgRL
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Але, у прынцыпе, небясьпекі няма. Што Расея завозіць на вучэньні нейкія тысячы вагонаў — то ня страшна.
Вучэньні з Расеяй гэта не акупацыя, кажа Лукашэнка#agl3 pic.twitter.com/fuvUzXmmZv
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
А Мытны кодэкс ЭАЭС не падпісаў не таму, што спрэчкі з Расеяй, а таму, што ў ім шмат чаго не працуе.
Больш за тое, адклікаў адтуль спэцыялістаў#agl3 pic.twitter.com/FiAisgWXde
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Лукашэнка, у прынцыпе, ня супраць стварыць беларускамоўны ўнівэрсытэт, але сумняецца, што ён будзе запатрабаваны. А вось расейская мова — «гэта вялікае, гэта нашае».
…#agl3 pic.twitter.com/4Sq4Zh4ZSh
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Што да бязьвізавага рэжыму для замежнікаў у Беларусі, то, як кажа Лукашэнка, пра гэта Расею папярэджвалі. Больш за тое, Беларусь можа працягнуць бязьвізавы тэрмін. Гэта пацьвердзіў міністар замежных спраў Уладзімер Макей.
Лукашэнка кажа, Расея вырашыла пра памежную зону да таго, як Беларусь вырашыла пра бязьвізавы рэжым #agl3 pic.twitter.com/ztkL4iz352
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Пра 5-дзённы бязьвізавы рэжым. Аказваецца, во як можна!#agl3 pic.twitter.com/duVSbXieP1
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Даволі шмат Лукашэнка наракаў на школьныя падручнікі: маўляў, у іх залішнія веды для такіх малых дзяцей. У прыватнасьці, яму не спадабалася, як у падручніках для 12-гадовых апісваюцца рэлігійныя пытаньні.
Сын распавядае Лукашэнку пра падручнікі, у якіх нешта там пра каталіцызм, праваслаўе, іслам…Лукашэнка супраць прадмету «Рэлігія»#agl3 pic.twitter.com/8wW45PgpoX
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Яшчэ больш часу Лукашэнка прысьвяціў дэкрэту пра «дармаедаў», які, кажа ён, не падабаецца толькі «некалькім тысячам» чалавек.
Дэкрэт пра дармаедаў — спачатку трэба паглядзець, як працуе. Ён ня каб бюджэт папоўніць!#agl3 pic.twitter.com/3gJxsmgEc1
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
І, вядома, трэба дасягнуць заробкаў «па пяцьсот». У «сакральнай» лічбы (а пра заробкі «па пяцьсот» Лукашэнка рэгулярна кажа ад 2005 году) нарэшце зьявілася эканамічнае абгрунтаваньне.
«Мы живём в рыночной экономике, нравиться нам это или нет… Мне не очень» #agl3 pic.twitter.com/0F4Fpyl9j9
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Спачатку Лукашэнка заклікаў не абмяркоўваць на прэс-канфэрэнцыі палітыку іншых дзяржаў, але пазьней перайшоў да гэтай тэмы сам. Народ ЗША, казаў Лукашэнка, зрабіў разумны выбар. Амэрыканцы, казаў ён, разумныя, бо сярод іх 80% габрэяў (насамрэч — ад 1,7% да 2,6%, паводле розных ацэнак).
Пра Трампа і Пуціна: Амэрыка абрала праамэрыканскага, а не прарасейскага ці прабеларускага прэзыдэнта#agl3 pic.twitter.com/IeglkQ0YlY
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Што да ўласнага прэзыдэнцтва, Лукашэнка згадваў, што прыйшоў да ўлады ў маладым веку (на момант заступленьня на першы прэзыдэнцкі тэрмін яму было 39 год).
Лукашэнка выказваецца супраць маладых эканамістаў Беларусі, хоць у прынцыпе, кажа, не эйджыст#agl3 pic.twitter.com/8dA0DgZB3c
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Але калі чапаюць беларускую незалежнасьць, кажа Лукашэнка, гэта абурае#agl3 pic.twitter.com/KyoDCmQdrY
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
А вось малодшы сын Мікалай у прэзыдэнты ня рвецца. Пра двух іншых не гаварылася.
Хм, ну ОК#agl3 pic.twitter.com/NoFjtItsNL
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Акрамя таго, Лукашэнка за час прэс-канфэрэнцыі ня раз выкарыстоўваў словы, якія могуць здацца абразьлівымі.
ЗУСІМ-ЗУСІМ дзецям цяжка ў школе, таму ўводзяць шосты дзень навучаньня#agl3 pic.twitter.com/agUITwj8Oq
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Не хапае ў школах практычнай адукацыі. Лукашэнка калі вучыўся, дык ведаў, чаму ў лямпачцы сьвятло ёсьць#agl3 pic.twitter.com/JqGC6ev6QY
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
ЗОЖ! 🚭#agl3 pic.twitter.com/yzDoG2vZaF
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
А гэта добра ці кепска?#agl3 pic.twitter.com/ckPyEfpuAi
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Пра навуковыя праекты. Спадзяемся, пасьпяхова засвойваем…#agl3 pic.twitter.com/gz4kgtmoy9
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Зараз спытаем, ці пакрыўдзіўся Шушкевіч. Гаворка ішла пра распад СССР.#agl3 pic.twitter.com/u2fsLwYs7J
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Былі і проста не зусім зразумелыя фразы.
Мелася на ўвазе, верагодна, ня звальваць усе праблемы прадпрымальнікаў на ўладу. А атрымалася…#agl3 pic.twitter.com/V7nL3CSyOS
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Ягор Леанідавіч, у нас да вас пытаньнечка о_0З-за гэтага вось дзіцячыя садкі разгрузіліся 0_о#agl3 pic.twitter.com/ZXYSvVbhJX
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Мелася на ўвазе, напэўна, ня ў ведамстве, а ў… Ну, ня ведаем, але, падобна, нешта іншае мелася на ўвазе.#agl3 pic.twitter.com/Tg4IVuQO4x
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Нэрвова гартаем біяграфію… Верагодна, мелася на ўвазе нешта іншае.#agl3 pic.twitter.com/QDd4r616rO
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
«16-20 человек в шеренгу выстраиваются. И я им: „ну, пошли, поговорим“…»#agl3 pic.twitter.com/zQOZhMP9wC
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Ды нармальна ў нас усё з прадпрыемствамі! Ну, як сказаць нармальна, радыкальна так!#agl3 pic.twitter.com/9Ble0NWXLv
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
У мінулы раз былі плафоны. Цяпер сараканожкі!#agl3 pic.twitter.com/4k5Bs9OxBb
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
«А дзе ты грошы ўзяў, спрашивают. У меня много хороших друзей, для которых 10-20 тысяч долларов — не деньги!»#agl3 pic.twitter.com/qwcm8qeldY
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Пра тое, чым Беларусь прывабіць замежных турыстаў#agl3 pic.twitter.com/dnivUVZrGc
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
І не зусім зразумелая матэматыка.
Дык вось, пра 30 самалётаў…#agl3 pic.twitter.com/k19iUPUlyq
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
30? Як хутка час з 1994 году праляцеў :)#agl3 pic.twitter.com/NpIH7DPTPB
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Пад канец прэс-канфэрэнцыі перайшлі да адзеньня. Чырвоны гальштук, кажа Лукашэнка, — гэта не «закос» пад Дональда Трампа!
Перайшлі да інтымнага#agl3 pic.twitter.com/Hcy0kJi4Ua
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Але нацыянальнай ідэі, пра якую пыталіся двойчы, Лукашэнка так і не агучыў: яе папросту не атрымалася сфармуляваць.
«Мы живём как живём без этой национальной идеи. Ну её нет — и выдумать её невозможно (…) Даже Россия не в состоянии её сформулировать»#agl3 pic.twitter.com/HLEyTOZkpS
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Галоўнае, каб калі едзеш за мяжу — хацелася дамоў.
У Беларусі няма віцэ-прэзыдэнта, таму Лукашэнку цяжка зьяжджаць за мяжу#agl3 pic.twitter.com/RfjlTljxZr
— Радыё Свабода (@svaboda) 3 февраля 2017 г.
Калі вы стаміліся гартаць падборку, ведайце: за хвіліну да заканчэньня рэкорднай прэс-канфэрэнцыі Лукашэнка не стаміўся!