«Сапраўдны нацыянальны гімн Беларусі» і яшчэ 8 артыкулаў з сайту 1863х.com, якія прызналі экстрэмісцкімі

Судзьдзя Марына Казлова

Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў 9 артыкулаў з сайту 1863х.com экстрэмісцкімі. Самога Эдуарда Пальчыса — аўтара артыкулаў і ўладальніка сайту — на судзе не было.

Па заяве Сьледчага камітэту сёньня адбыўся разгляд справы аб прызнаньні сайту 1863х.com экстрэмісцкім. Пасьля 2,5 гадзіны паседжаньня суд задаволіў прызнаў экстрэмісцкімі наступныя артыкулы:

  • «Забіць „русский мир“»;
  • «Крэмль павінен быць разбураны»;
  • «Як нам уцекці ад рускага свету»;
  • «Новы застой Пуціна»,
  • «На ўсё наср…ць. Як рускія забываюць усе трагедыі на сьвеце»;
  • «Сьціплыя беларускія героі-карнікі»
  • «In the shadows»
  • «Пяць прычын, дзеля якіх Украіна пераможа РФ»,
  • «Сапраўдны нацыянальны гімн Беларусі».

Ніводнага з гэтых артыкулаў цяпер на сайце няма.

Адвакатка Ганна Бахціна, якая будзе далей весьці справу Пальчыса, зьбіраецца абскарджваць прысуд.