Кітайскіх «бунтаўнікоў» угаварылі вярнуцца ў Добруш ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Кітайцы ідуць на Менск

Кітайскія рабочыя, занятыя на будаўніцтве кардоннага камбіната ў беларускім горадзе Добруш, калёнай рушылі ў Менск, патрабуючы сустрэчы з паслом Кітаю ў Беларусі з-за трохмесячнай затрымкі зарплаты. Бліжэй да вечара прадстаўнікі кітайскай амбасады пераканалі пратэстоўцаў вярнуцца ў Добруш.

17:30 Прадстаўнікі дыпляматычнай місіі Кітаю ў Беларусі, якія прыехалі ў Гомель, знайшлі паразуменьне са сваімі суграмадзянамі, удзельнікамі пешага маршу пратэсту з Добрушу ў Менск. На вуліцы Барыкіна пратэстоўцы ўрэшце селі ў аўтобусы, каб вярнуцца на працу ў Добруш. Падчас перамоваў многія кітайцы здолелі запасьціся ў навакольных крамах вадой, кока-колай і некаторым харчам.

Каля двухсот кітайцаў 2 ліпеня маршам прайшлі па Гомелі. Яны пешшу дайшлі з Добрушу да абласнога цэнтру і вырашылі крочыць на Менск, у сваю амбасаду.

У прадстаўніцтве карпарацыі «Сюань Юань» сказалі, што для іх паход кітайскіх рабочых у Менск стаў нечаканым. Карэспандэнту Свабоды там сказалі, што разьбіраюцца з сытуацыяй.

За пешымі кітайцамі ехалі аўтобусы

Апошнія зь пешых кітайцаў на вуліцы Барыкіна

Кітайцы на вуліцы Барыкіна

Пасольскі мэрсэдэс на вуліцы Барыкіна ў Гомелі

Your browser doesn’t support HTML5

Кітайцы ідуць на Менск

17:00 Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук лічыць, што сваім учынкам кітайскія рабочыя толькі прадэманстравалі нам, якія праблемы чакаюць беларусаў пасьля выбараў. Паводле ягоных словаў, беларускія рабочыя ў сытуацыі шматмесячнай нявыплаты заробкаў паступілі б гэтаксама.

Аляксандар Ярашук

«У Беларусі дрэнная эканамічныя сытуацыя. Мы ведаем, што адбываецца на шэрагу прадпрыемстваў, ізноў размова ідзе пра скарочаныя працоўныя графікі. У дадзеным выпадку сытуацыю ратуе тое, што ўжо глыбокае лета, людзі сыходзяць на вакацыі. Але праблема нікуды ня зьнікла.

Тое, што адбываецца цяпер пад Гомелем — гэта прыклад таго, што можа адбывацца ў Беларусі. І галоўныя падзеі адбудуцца пасьля выбараў. Гэта абернецца дэвальвацыяй, перапынкамі ў працы, нясвоечасовай выплатай заробкаў.

Кітайскія рабочыя толькі нагадалі нам пра тое, што нас чакае».​

16:10 Для начальства бунт кітайцаў стаўся нечаканкай

У прадстаўніцтве карпарацыі «Сюань Юань» сказалі, што для іх паход кітайскіх рабочых у Менск стаў нечаканым. Карэспандэнту Свабоды там сказалі, што разьбіраюцца з сытуацыяй. Чытаць далей

15:50 Размова страйкоўцаў з кітайскім дыпламатам не ўдалася.

Ён прапаноўваў рабочых на машынах адвезці ў Добруш, дзе і вырашыць усе пытанні. Нехта застаўся з дыпламатам, але большасць паднялася і пайшла далей. Рухаюцца ў бок Мінска. // «Наша ніва»

Да кітайскіх пратэстоўцаў выехалі дыпляматы

У амбасадзе Кітая ў Беларусі заявілі, што ведаюць пра тое, што адбываецца, але падрабязнасьцяў у дыпляматаў няма, паведамляе БелаПАН. Супрацоўнік амбасады выказаў меркаваньне, што шэсьце працаўнікоў можа быць выклікана канфліктам з кіраўніцтвам кардоннага камбінату. Дыпляматы ўжо выехалі ў Гомельскую вобласьць, каб высьветліць абставіны.

15:15 Да пратэстоўцаў пад’ехала дыпляматычная машына. Вакол дыпламата згуртаваліся кітайцы. Дыпламат нешта кажа кітайцам, а яны абураюцца, паведамляе «Наша ніва».

Каля двухсот кітайцаў 2 ліпеня маршам прайшлі па Гомелі. Яны пешшу дайшлі з Добрушу да абласнога цэнтру і вырашылі крочыць на Менск, у сваю амбасаду.​

15:00 Свабодзе стала вядома, што Добруская папяровая фабрыка, дзе працавалі кітайскія рабочыя, ня выплаціла ім заробак. З кім ні даводзілася загаварыць, кожны суразмоўца цьвердзіў адно: «Мані, мані», гэта значыць — грошы, грошы.

Некаторыя зьдзіўленыя гамельчукі выказвалі меркаваньне, ці не на вайну едуць кітайцы. Але хутка па горадзе пайшла пагалоска, што марш пратэсту выкліканы менавіта нявыплатай заробку. Рабіліся і высновы: «Кітайцы — ня нашы рабочыя, маўчаць ня будуць».

Міліцыя суправаджала паход кітайцаў праз увесь горад, забясьпечвала пераход праз вуліцы.

Камэнтар у кіраўнікоў Добрускай папяровай фабрыкі наконт нявыплаты заробку замежнікам пакуль атрымаць не ўдалося.

Прывал

ААТ «Добруская папяровая фабрыка «Герой працы» плянуе стварыць вытворчы комплекс па вырабе мелаванага і немелаванага трохслаёвага кардону да 2015 году. Генэральным падрадчыкам па праекце зьяўляецца кітайская «Карпарацыя Сюань Юань», зь якой беларускі бок заключыў кантракт на суму $348,6 млн. Фінансаваньне ў памеры поўнага кошту кантракту арганізавана за кошт сродкаў крэдыту Дзяржаўнага банка разьвіцьця Кітая.