Больш за 100 чалавек акружылі Лявона Вольскага ў пераходзе каля ГУМу. Музыка сыграў старыя і новыя песьні, адказаў на пытаньні выпадковых мінакоў, раздаў аўтографы.
Лявон Вольскі адзначыў, што даваць канцэрты на вуліцы ў пераходзе для яго «адно задавальненьне, бо ня трэба плаціць за арэнду і дамаўляцца зь нейкімі цёткамі»
Свой выступ музыка завяршыў словамі «Жыве Беларусь!». Публіка вітала сьпевака воплескамі.
Your browser doesn’t support HTML5
7 лістапада Лявон Вольскі і яго праект «Крамбамбуля» прадставяць у Вільні новы альбом «Чырвоны Штраль», пасьля чаго калектыў плянуе сысьці ў лясы. Канцэрт адбудзецца ў новай канцэртнай залі Compensa, разьлічанай на 4000 гледачоў.
Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы.
Вольскі пра свой канцэрт на Кастрычніцкай: Гэта ж добра! Ня трэба плаціць за арэнду памяшканьня! pic.twitter.com/0nJ0GuOCc2
— Радыё Свабода (@svaboda) 14 сентября 2015