У Лёндане палаў хмарачос, загінулі 6 чалавек

Your browser doesn’t support HTML5

Абноўлена: Па стане на 14:30 гадзінаў вядома, што ў пажары загінулі прынамсі 6 чалавек, 74 у лякарнях, з іх 20 у цяжкім стане. Пагрозы абрынаньня няма, але ратаўнікі ўсё яшчэ знаходзяцца ў будынку. Ці ёсьць у будынку яшчэ не ўратаваныя жыхары, невядома. Таксама пакуль невядомая прычына пажару.

***

На захадзе Лёндана ў раёне Паўночны Кенсынгтан а 1-й гадзіне ночы 14 чэрвеня пачаўся масіўны пажар у 27-павярховым высотным жылым доме Grenfell Tower, перадае BBC. Прычыны пажару невядомыя.

На месца здарэньня высланыя 40 пажарных машынаў і 200 ратавальнікаў. Відавочцы кажуць, што ратавальнікам цяжка пад’яжджаць да будынку праз вузкія дарогі.

Гараць паверхі з другога па 24-ы, ёсьць рызыка абрынаньня будынку. Людзей працягваюць эвакуяваць, выбрацца змаглі яшчэ ня ўсе/ Колькасьць пацярпелых яшчэ не вядомая, шпіталізаваныя прынамсі 50 чалавек, ёсьць некалькі загінулых.