Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным цягам двух тыдняў

Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

У тэлефоннай размове 9 лістапада Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін дамовіліся сустрэцца цягам наступных двух тыдняў, каб прыняць рашэньні ў «праблемных аспэктах беларуска-расейскіх дачыненьняў», распрацаваных урадамі дзьвюх краінаў.

Якія менавіта аспэкты «праблемныя», не ўдакладняецца. Але раней палітоляг Аляксандар Класкоўскі выказваў Свабодзе думку, што Лукашэнка і Пуцін, магчыма, «утрасуць» у Маскве ўмовы нафтагазавага кампрамісу.

Паведамляецца, што Лукашэнка і Пуцін таксама абмеркавалі вынікі выбараў у ЗША ды «іхны магчымы ўплыў на разьвіцьцё рэгіянальных і глябальных працэсаў» (абодва павіншавалі Трампа зь перамогай на выбарах, Лукашэнка казаў пра «вяртаньне сапраўднай дэмакратыі»). Таксама Лукашэнка распавядаў Пуціну пра свой візыт на Блізкі Ўсход.