Мяжа з Расеяй: На трасе М1 спыняюць і фуры, і легкавікі

Your browser doesn’t support HTML5

Беларусь узмацніла кантроль на расейскай мяжы

На магістралі М1 у раёне беларуска-расейскай мяжы супрацоўнікі ДПС выбарачна спыняюць як грузавыя, так і легкавыя аўтамабілі.

Тут ёсьць мабільны мытны пункт з АМАПам і памежнымі службамі, якія праводзяць надгляд. Праверка праходзіць хутка. Яна можа абмежавацца пытаньнем «што везяце?», але могуць папрасіць і адчыніць багажнік, і праверыць дакумэнты.

Чэргаў няма. Кіроўцы, зь якімі ўдалося пагаварыць, успрымаюць надгляд як належнае, хоць і кажуць, што сытуацыя незвычайная.

Мытнікі, аднак, пярэчаць: сытуацыя звычайная. Іншых камэнтароў не даюць.

Супрацоўнікі страхавых кампаній расказваюць, што пару дзён насамрэч тут былі вялікія чэргі.