На двух участках 97-й акругі, дзе балятуецца кандыдатка ў прэзыдэнты на выбарах-2015 Тацяна Караткевіч («Гавары праўду»), перамагла кандыдатка ад АГП Ганна Канапацкая.
На гэтых участках ёй таксама прайграе начальнік станцыі «Менск-Пасажырскі» Аляксандар Дрожжа, якога незалежныя СМІ называлі кандыдатам ад улады і імаверным пераможцам.
Адным здымкам падзяліўся назіральнік Ягор Бурбо. На ягоным участку № 221 сьледам за Канапацкай ідзе Дрожжа, а Караткевіч толькі на трэцім месцы.
Зьвесткі па іншым участку публікуе ў Twitter назіральніца з БХК Наста Байко. На яе ўчастку № 205 першае месца мае Канапацкая, другое — Караткевіч, трэцяе — Дрожжа. Прычым тут нешта ня так з датэрміновым галасаваньнем: яшчэ зранку пісалася, што датэрмінова прагаласавалі 169 чалавек, цяпер раптам 501.
Смотрите досрочное в первом и втором.По подсчетам наблюдателей сегодня проголосовало 432 человека,к слову. #electby pic.twitter.com/Yb2CA9pGYG
— НБ (@naasnaasnaaas) September 11, 2016
Канапацкая пакуль адмаўляецца камэнтаваць гэтую інфармацыю і прапануе пачакаць афіцыйных вынікаў.