«Спадзяёмся, што хутка ўзьнікнуць умовы для таго, каб папа мог прыехаць у Беларусь», — П’етра Паралін

П’етра Паралін

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар папы кардынал П’етра Паралін у інтэрвію каталіцкім СМІ па выніках свайго візыту ў Беларусь.

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар папы кардынал П’етра Паралін у інтэрвію каталіцкім СМІ па выніках свайго візыту ў Беларусь.

Ён адзначыў моцнае жаданьне вернікаў бачыць папу на беларускай зямлі.

«Безумоўна, як я ўжо казаў падчас сьвятой імшы, маім заданьнем будзе перадаць папу гэтую настойлівую просьбу супольнасьці вернікаў, выказаную розным чынам, да якой далучаецца таксама жаданьне ўладаў. Спадзяёмся, што хутка ўзнікнуць умовы для таго, каб папа мог прыехаць. Я пажадаў бы працягваць маліцца, а са свайго боку я прыкладу намаганьні, каб як мага дакладней пераказаць папу гэтае жаданьне, гэтую настойлівую і гарачую просьбу, якую я прыняў апошнімі днямі», — цытуе кардынала catholic.by.

На пытаньне адносна неабходнасьці стварэньня новых каталіцкіх дыяцэзій у Беларусі кардынал П’етра Паралін адказаў так:

«Я ня думаю, што існуе тэрміновая патрэба ў новых дыяцэзіях. Я бачыў, што тут ёсьць дыяцэзіі, якія тэрытарыяльна займаюць плошчу некалькіх рэгіёнаў. Калісьці яны існавалі, напрыклад, Магілёўская. Я думаю, што цяпер няма тэрміновай патрэбы ў гэтым. Але, канечне, працэс ідзе ў такім напрамку. Апостальская сталіца будзе сачыць за гэтым працэсам і потым прыме рашэньне.

Апостальскі нунцый мне казаў, што прызначэньне новых біскупаў — трох новых біскупаў — гэта таксама крок у тым жа напрамку. Таму працэс ідзе ў гэтым кірунку. Канчатковае рашэньне будзе прынята, калі сыдуцца разам усе ўмовы».