У Пінску затрыманьні. Аднаму затрыманаму стала кепска, выклікалі «хуткую»

Пінск, архіўнае фота

Анансаваныя акцыі на 26 сакавіка ў Пінску і Івацэвічах фактычна не адбыліся.

У Івацэвічах на плошчу выйшлі ўсяго толькі два чалавекі, абышлося без затрыманьняў.

У Пінску жа ў цэнтры гораду сабраліся некалькі дзясяткаў гараджан. Міліцыянты, у тым ліку кіраўніцтва ГАУС папярэдзілі людзей пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пасьля таго, як папярэджаньне было праігнараванае, на плошчу прыбыў АМАП. Міліцыянты схапілі 6 чалавек, двух неўзабаве адпусьцілі. Аднаму з затрыманых стала кепска, сілавікі вымушаны былі выклікаць хуткую дапамогу.