Пхэньян пагражае Паўднёвай Карэі прэвэнтыўным ударам

Кім Чэн Ын назірае за запускам балістычнай ракеты

Улады КНДР заявілі, што гатовыя нанесьці прэвэнтыўны ўдар па тэрыторыі Паўднёвай Карэі ў адказ на сумесныя вучэньні, якія праводзяць арміі Паўднёвай Карэі і ЗША. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Як адзначаецца ў заяве генштаба Паўночнай Карэі, удар будзе нанесены пры найменшай прыкмеце таго, што Сэул рыхтуе ўварваньне.

У гэтым выпадку армія КНДР гатовая правесьці апэрацыю па «вызваленьні Паўднёвай Карэі і нацыянальным аб’яднаньні», — адзначаецца ў заяве.

10 сакавіка КНДР правяла запускі балістычных ракет, пасьля чаго лідэр краіны Кім Чэн Ын загадаў часткам стратэгічных войскаў знаходзіцца ў пастаяннай баявой гатоўнасьці.

У панядзелак пачаліся найбуйнейшыя ў гісторыі сумесныя амэрыкана-паўднёвакарэйскія вайсковыя вучэньні. У іх прымаюць удзел больш за 300 тысяч паўднёвакарэйскіх і 15 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў.