Аэрапорт аднаго пілёта на Байкале (фотагалерея)

Уладзімір Пракоп'еў стаіць там, дзе раней супрацоўнікі аэрапорта праводзілі пасажыраў на пасадку. Гадовы наглядчык разумее, што пасьля дваццаці гадоў прастою аэрапорт можа ніколі і не адкрыцца зноў, але ўсё роўна спадзяецца на лепшае

Раней Пракоп'еў быў пілётам, а пасьля выхаду на пэнсію стаў «дырэктарам» аэрапорта «Хужыр». Рэгулярныя рэйсы ў «Хужыр» спыніліся ў сярэдзіне 90-х гадоў, і з гэтага моманту «дырэктар» стаў простым начным вартаўніком

Галоўны будынак аэрапорта «Хужыр» шмат гадоў не ведаў рамонту. Левая частка будынка - каса і «заля чаканьня» для пасажыраў. У правай частцы жыве Уладзімір і яго жонка.

Уладзімір Пракоп'еў у «залі чаканьня» аэрапорта «Хужыр», разьлічанага на дванаццаць пасажыраў. Роўна столькі зьмяшчае самалёт Ан-2, які ў савецкія часы лётаў па маршруце Іркуцк-Хужыр

Уладзімір Інакенцьевіч Пракоп'еў (у першым шэрагу ў цэнтры) з супрацоўнікамі аэрапорта «Качуг» ў 1970 годзе. На заднім пляне - самалёт АН-2. Пракоп'еў скончыў сваю кар'еру пілётам Ту-104 - адным зь першых у сьвеце рэактыўных самалётаў грамадзянскай авіяцыі.

Радыёапаратура аэрапорта «Хужыр» намаганьнямі Пракоп’ева падтрымліваецца ў ідэальным стане. Фатограф Пётар Шаламоўскі кажа, што такая адданасьць працы характэрная для многіх, хто вырас у часы СССР. «Ён ганарыцца сваёй працай, і яго самая вялікая мара — каб аднойчы аэрапорт зноў пачаў працаваць», — апісвае Шаламоўскі старога-наглядчыка.

Пэйзажы выспы Альхон. Фатаграфія была зроблена ў 1979 годзе, калі на выспу рэгулярнымі рэйсамі прыляталі як турысты, так і працаўнікі мясцовага рыбзавода

Турысты загараюць на фоне заржавелых рыбалоўных судоў. У савецкія часы на мясцовым рыбзаводзе працавалі таксама зьняволеныя з працоўнага лягеру. І завод, і лягер даўно зачыненыя.

 Кожную зіму Уладзімір хавае фанэрныя загароды і іншае абсталяваньне ўзьлётнай паласы, таму што баіцца, што яго выкрадуць.

Нягледзячы на тое, што афіцыйна аэрапорт зачынены, у госьці да Ўладзіміра Пракоп'ева і яго жонкі Геральды рэгулярна прылятаюць сябры. Гэты прыватны самалёт належыць пілёту, які прывёз на адпачынак сваю сям'ю.

Уладзімір Пракоп'еў і яго жонка Геральда. У савецкі час яна таксама працавала ў аэрапорце, выконвала функцыі радыста і прадавала квіткі

Цяпер Пракоп'еў атрымлівае 6000 рублёў (каля 80 даляраў) у месяц, але баіцца, што выплаты могуць спыніцца: «Мне яшчэ пакуль плацяць, але я думаю, што хутка гэта прыкрыюць. Што буду рабіць тады? Усё роўна застануся тут. Куды ехаць? Мне ўжо 86-ы год... »