Паводле зьвестак шэрыфа Лас-Вэгаса Джо Ламбарда, у час нападу загінулі ня менш за 50 чалавек, параненыя больш за 400. Нападнік быў узброены прынамсі дзесяцьцю аўтаматычнымі вінтоўкамі, страляў па натоўпе з вакна 32 паверха гатэлю, перадае Associated press.
Паліцыя паведамляе пра аднаго забітага нападніка і мяркуе, што больш нападнікаў не было. Называецца імя забітага падазраванага: 64-гадовы Стывэн Пэдак.
Паводле шэрыфа Лас-Вэгаса, Пэдак застрэліў сябе яшчэ да таго моманту, як паліцыя здолела трапіць у пакой, адкуль вялася страляніна. Затрыманая таксама жанчына, меркавана зьвязаная са стралянінай — яна здымала пакой у гатэлі разам з падазраваным.
Зь якіх прычынаў падазраваны мог распачаць страляніну, паліцыя ня ведае. Мяркуецца, што ён ня быў зьвязаны з тэрарыстычнымі групоўкамі.
Тым часам адказнасьць за страляніну ў Лас-Вэгасе ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».
У аэрапорце Лас-Вэгаса часова спыненыя палёты.
Video shows scene at festival near the Las Vegas Strip as gunfire was heard pic.twitter.com/MD1Roxcy3n
— BNO News (@BNONews) 2 октября 2017 г.
My warmest condolences and sympathies to the victims and families of the terrible Las Vegas shooting. God bless you!
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 2 октября 2017 г.