Украіна гатовая рэагаваць на пагрозу ўварваньня Расеі ў час вучэньняў «Захад-2017» — міністар абароны Палтарак

Міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтрак

Міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтрак заявіў, што Генэральны штаб Узброеных сілаў Украіны прадугледзеў меры на выпадак пагрозы ўварваньня войскаў Расейскай Фэдэрацыі ў час расейска-беларускіх вучэньняў «Захад 2017», перадае УНІАН.

«Мы адсочваем сытуацыю, — казаў Палтарак. — Мы ведаем аб усіх рухах расейскіх войскаў да нашай мяжы. Мы разумеем, што пагрозы могуць паўстаць, і мы будзем рэагаваць адэкватна на тыя пагрозы, якія ёсьць, і якія нясуць сабой тыя вучэньні».

Таксама Палтарак заявіў, што «ўсё, што адбываецца на мяжы з Украінай», расцэньваецца як пагроза для Ўкраіны. Раней Палтарак ня раз казаў, што вучэньні «Захад-2017» могуць быць выкарыстаныя, каб пачаць агрэсію супраць Украіны ці каб учыніць правакацыі супраць Украіны.

Раней прадстаўнікі ўсіх суседзяў Беларусі, акрамя Расеі, выказвалі занепакоенасьць наконт вучэньняў «Захад». У прыватнасьці, трывогу выклікала тое, што расейскія войскі могуць пасьля вучэньняў застацца ў Беларусі.

Тры выдуманыя краіны і 13 тысяч вайскоўцаў. Галоўнае пра вучэньні «Захад-2017»