Вацлаў Гавал у фотаздымках

Вацлаў Гавал, адзін зь вядучых апазыцыянэраў Чэхаславаччыны, вітае натоўп дэманстрантаў на Вацлаўскай плошчы ў Празе 10 сьнежня 1989 году.

Новаабраны прэзыдэнт Чэхаславаччыны Вацлаў Гавал пасьля выбараў на Праскім Градзе, 29 сьнежня 1989 году.

Пачатак 1970-х.

40-я ўгодкі Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека ў Празе, 10 сьнежня 1988 году.

З папам Янам Паўлам ІІ, Ватыкан, верасень 1990 году.

Гавал (у цэнтры) разам зь яго першай жонкай Вольгай і лідэрам Праскай вясны Аляксандрам Дубчакам.

З былым прэзыдэнтам Польшчы Лехам Валэнсам, сакавік 1998 году.

З тыбэцкім духоўным лідэрам Далай-ламам (у цэнтры) і Рабіяй Кадыр, кіраўніком Сусьветнага уйгурскага кангрэсу, Прага, верасень 2009 году.

З былым дзяржсакратаром ЗША Мадлен Олбрайт, Прага, кастрычнік 2007 году.

Гавал (зьлева) запальвае сьвечкі каля Нацыянальнага мэмарыялу ў Празе, 17 лістапада 2009 году.

На здымачнай пляцоўцы падчас здымак свайго фильма, ліпень 2010 году.

На прэм'еры свайго фільма "Сыход" у Празе, сакавік 2011 году.

Разам з другой жонкай Дагмар, сакавік 2011 году.

Кастрычнік 2011 году.