У менскім офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» пачынаецца ператрус. Супрацоўнікі АМАП каля гадзіны дня ўварваліся ў памяшканьне, выламаўшы дзьверы. Як паведамляе праваабаронца Сяргей Сыс, «усіх паклалі на падлогу». «Насупраць пад'езду белы аўтобус зь вялікай колькасьцю міліцыі. Двор фактычна ачэплены ланцугом», — пішуць на сайце «Вясны».
Усіх, хто быў у памяшканьні — а гэта 57 чалавек, праваабаронцы і журналісты, у тым ліку замежныя — затрыманыя, іх вядуць у аўтобус. Міліцыянты сьцьвярджаюць, што затрыманых павязуць у Першамайскі РАУС.
Ніводзін тэлефон Сьледчага камітэту не адказвае.
На офісе Вясны ўзламаныя дзверы. Плануецца ператрус #ДзеньВолі #25сакавіка
— Viasna (@viasna96) 25 марта 2017 г.