25 лютага, другі дзень вайны, якая вядзецца супраць Украіны ў тым ліку і зь беларускай тэрыторыі. Чым заняты ў гэты дзень Лукашэнка?
Адна рэч, калі б той сьвет існаваў толькі ў хваравітых уяўленьнях і трызьненьнях аматара імпэрскай гісторыі. Зусім іншая — калі ён рэальна мае магчымасьць паспрабаваць перакроіць сваімі нажніцамі гэты сьвет і калі пад гэтыя нажніцы могуць трапіць лёсы тысяч і мільёнаў людзей.
Расейскія войскі застаюцца ў Беларусі на няпэўны тэрмін. Многія пасьпяшаліся абвясьціць, што гэта — канец беларускай незалежнасьці. Ці сапраўды так?
Тэма помсты ў выступах і інтэрвію Лукашэнкі — адна з ключавых. Не пра дараваньне і прымірэньне ён увесь час нагадвае, а пра жорсткае пакараньне тых, хто адважыўся пайсьці супраць яго.
Чалавеку, ня звыкламу да зьняваг, агрэсіі і хамства, чытаць і слухаць дзяржаўную прапаганду цяжка. Прычым з часам усё цяжэй. Зьніжэньне рысы дазволенага адбываецца паступова, але хутка і няўхільна.
Што гэта: вялікая містыфікацыя і маштабная спроба шантажу? Ці нас сапраўды чакае вялікая вайна? Растлумачыць паводзіны Крамля толькі рацыянальнымі прагматычнымі матывамі немагчыма.
Многіх уразіў экзальтаваны, узьнёслы, рабалепны панэгірык прапагандыста Азаронка ў адрас Лукашэнкі, паказаны на мінулым тыдні ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТВ.
Чаму беларусы маўчаць, назіраючы, як чужыя танкавыя гусеніцы «бразгаюць» ужо не за Бугам (чым палохаў Лукашэнка ў жніўні 2020-га), а па родных гасьцінцах і прасёлках, па берагах Прыпяці, Сожа і Дняпра?
Цяпер кожны беларус ведае: на вайну яго ці ягоных дзяцей пашлюць толькі ў тым выпадку, калі на Беларусь ці на Расею нападзе вораг (так паабяцаў Лукашэнка). Праблема, аднак, у тым, як даведацца, хто на каго напаў?
Калі ўлады нарэшце адменяць забарону на наземны выезд з краіны? Ужо больш як год журналісты штомесяц зьвяртаюцца з гэтым пытаньнем да чыноўнікаў. І ня чуюць нічога пэўнага ў адказ.
Амаль штодня зьяўляюцца паведамленьні пра тых беларускіх палітуцекачоў, якія наважыліся вярнуцца на радзіму.
Сьнежаньская агаворка Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што рэфэрэндум у лютым адбудзецца, «калі не пачнецца вайна», ледзь ня штодня набывае новыя сэнс і зьмест.