Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады не зьбіраюцца праводзіць дэмакратычныя выбары


Камэнтуючы затрыманьні актывістаў, праваабаронца Ўладзімер Лабковіч заявіў, што ўлады ствараюць звычайную атмасфэру, якая была напярэдадні ўсіх выбараў.

Адносна затрыманьня Міхаіла Пашкевіча, які зьбіраўся перадаць дакумэнты аб сваім вылучэньні назіральнікам ад АГП у Цэнтральную выбарчую камісію, спадар Лабковіч сказаў:

“Гэта паказвае абсалютна на тое, што ўлады хітруюць, калі кажуць, што зьбіраюцца праводзіць незалежныя дэмакратычныя выбары і такімі затрыманьнямі паказваюць сваё сапраўднае стаўленьне да тых суб’ектаў, якія зьбіраюцца ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі”.

Спадар Лабковіч сказаў пра атмасфэру напярэдадні выбараў:

“Па тэлебачаньні нам распавядаюць, што выбары будуць дэмакратычнымі і транспарэнтнымі, а ў гэты ж час садзяць актывістаў выбарчых кампаній, штабоў. Цяпер гэта пачалося з моладзевых актывістаў. У гэтым жа рэчышчы трэба разглядаць і затрыманьне Эдуарда Баланчука, актывіста БХК перад паседжаньнем рады БХК, дзе абмяркоўвалася пытаньне маніторынгу выбарчай кампаніі. Гэта дэманструе, што ўлады на словах дэкляруюць дэмакратычнасьць выбарчага працэсу, а будуць праводзіць яго на тым жа ўзроўні рэпрэсій, як і іншыя палітычныя кампаніі. Пакуль што нічога не кажа аб тым, што ўлады сапраўды зьбіраюцца праводзіць хоць мінімальныя выбары, якія адпавядаюць стандартам у галіне выбарчых працэсаў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG