Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дэпартуе Менцюка ў Беларусь


Генэральная пракуратура Расеі вырашыла выдаць Беларусі Рамана Менцюка, які лічыцца віноўнікам «жывога шчыта».

Генпракуратура Расеі прыняла рашэньне выдаць Беларусі Менцюка для прыцягненьня яго да крымінальнай адказнасьці, – паведамляе Інтэрфакс. Мянцюк можа абскардзіць гэтае рашэньне ў судзе.

2 траўня 2008 году на трасе Менск-Мікашэвічы міліцыянты выставілі «жывы шчыт» з аўтамабіляў зь людзьмі, каб спыніць Рамана Менцюка, які ехаў з хуткасьцю 160 кілямэтраў на гадзіну. Мянцюк урэзаўся ў «жывы шчыт», у выніку чаго пацярпелі 5 чалавек. Двое супрацоўнікаў ДАІ прысуджаныя да двух гадоў умоўна кожны за перавышэньне службовых паўнамоцтваў і звольненыя з органаў унутраных спраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG