Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Заходнія дыпляматы ўпарта піхаюць апазыцыю на выбары”

абноўлена

Госьць ранішняга эфіру “Свабоды” -- намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.


Байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня з боку аб’яднаных дэмакратычных сілаў ня будзе. Гэта вынікае з рашэньняў, якія прынялі ў нядзелю ўдзельнікі паседжаньня Палітрады і кандыдатаў у дэпутаты ад адзінага сьпісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Сойм Партыі БНФ на пасяджэньні 20 верасьня перафармуляваў сваё папярэдняе рашэньне аб зьняцьці кандыдатаў у дэпутаты ад партыі з выбараў у Палату прадстаўнікоў не пазьней за 23 верасьня. Цяпер кандыдаты ў дэпутаты маюць права спыніць удзел у выбарах. Такім чынам, ахвотныя працягнуць барацьбу за дэпутацкае крэсла, могуць не выходзіць з выбарчай кампаніі.

Соўсь:
“Скажыце, калі ласка, чаму памянялася рашэньне і прыкладна колькі кандыдатаў ў дэпутаты ад партыі БНФ працягнуць барацьбу за дэпутацкія мандаты?”

Івашкевіч: “Гэта было зьвязана з тым, што частка кандыдатаў пагрузіліся ў выбарчую кампанію, у першую чаргу прыцягнуўшы людзей і грошы некаторых людзей, не сяброў Партыі БНФ. Іх аргумэнтацыя была – мы ўцягнулі людзей ў бойку, а зараз калі мы адмовімся ад гэтага, то вельмі цяжка нам будзе растлумачыць лёгіку. Гэтыя людзі беспартыйныя падтрымлівалі выбарчую кампанію менавіта спадзеючыся, хай сабе і наіўна, што гэты рэжым можна перамагчы на гэтых выбарах. Гэта тычыцца Кобрына, Слоніма, Горадні.

Гэта ёсьць асаблівасьць ў параўнаньні з мінулымі выбарамі, калі значная частка прадстаўнікоў розных фондаў і грамадзкіх арганізацый, дыпмісій Захаду чамусьці настойліва патрабуюць, каб прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілаў ішлі на выбары да канца
І ёсьць яшчэ кандыдаты, якім ўплывам розных партнэраў ў настойлівай форме раілі ісьці на гэтыя выбары. У тым ліку і ўсялякія дыпляматычныя работнікі розных краінаў Эўропы і ЗША настойліва рэкамэндавалі ісьці. Гэта ёсьць асаблівасьць ў параўнаньні з мінулымі выбарамі. Значная частка прадстаўнікоў розных фондаў і грамадзкіх арганізацый, дыпмісій Захаду чамусьці настойліва патрабуюць, каб прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілаў ішлі на выбары да канца.

Я думаю, што гэта зьвязана з тым, што на ценявым нейкім узроўні, на ўзроўні МЗС Беларусі былі дадзеныя нейкія абяцаньні пра вялікія крокі дэмакратызацыі, калі будзе прызнаная Палата Прадстаўнікоў. Сыходзячы з гэтых абяцаньняў напэўна заходнія дыпляматы так упарта і піхаюць апазыцыю на выбары. Прычым не тлумачачы, якія там дамоўленасьці. Скажам так, хочуць выкарыстаць у цёмную. Я супраць такіх паводзінаў. Але ёсьць людзі, для якіх меркаваньне міжнародных структураў ёсьць вырашальным”.

Соўсь: “У суботу Аляксандар Лукашэнка прыгразіў Захаду адмовай ад дыялёгу, калі ня будуць прызнаныя парлямэнцкія выбары. Вы заўсёды былі прыхільнікам дыялёгу – як мяркуеце, чым можна ахвяраваць дзеля дыялёгу?”

Тое, што спрабуе зрабіць Лукашэнка, і на што ідуць пэўныя сілы на Захадзе -- гэта дамовіцца непасрэдна з Лукашэнкам, ахвяраваўшы прымітыўнай палітыкай адстойваньня маральных каштоўнасьцяў
Івашкевіч:
“Я быў прыхільнікам дыялёгу ўлады і апазыцыі з удзелам Эўропы, у тым сэнсе, што апазыцыя павінна быць пасярэднікам, а не дыялёгу з Эўропай за кошт апазыцыі, дэмакратычных сілаў і ўсіх дэмакратычных правоў. Тое, што спрабуе зрабіць Лукашэнка, і на што ідуць пэўныя сілы на Захадзе -- гэта дамовіцца непасрэдна з Лукашэнкам, ахвяраваўшы, як сказаў Аляксандар Мілінкевіч, прымітыўнай палітыкай адстойваньня маральных каштоўнасьцяў. Я супраць гэтага дыялёгу. А тое, што Лукашэнка так заявіў, гэта значыць, што ўсё ж уся дзейнасьць тых, хто байкот арганізоўвае, і тых, хто здымаліся, і тых, хто прымалі рэзалюцыю, што гэтыя выбары нельга прызнаваць свабоднымі і дэмакратычнымі, нейкім чынам ўплывае і на заходні бок, і паўстала пагроза, што ўсё ж гэтыя выбары ня будуць прызнаныя”.

Соўсь: “У пятніцу мы прапанавалі чытачам нашага сайту даць парады прадстаўнікам апазыцыі. І ведаеце, найбольш закідаў у бок дэмакратычных сілаў было ў тым, што ў апазыцыі няма адзінай пазыцыі – адны здымаюць свае кандыдатуры, другія працягваюць барацьбу. Што б Вы адказалі на такія заўвагі наведнікаў нашага сайту”.

Праблемы з бюджэтам , ужо заявілі, што на гарэлку цэны падымуць, гэта ж самая аснова рэжыму . У сувязі з гэтым пачаліся гэтыя працэсы ва ўладзе і вакол
Івашкевіч:
“Я бачу, што агульнай пазыцыі няма ні ў каго, ні ў апазыцыі, ні ў эўрапейскіх краінаў, ні ва ўладзе(нават розныя думкі ідуць – лібэральна ці не лібэральна, біць ці дамаўляцца). І як сам Аляксандар Лукашэнка сказаў, у аснове гэтага ляжыць эканоміка. Расейскія датацыі больш за пацалункі ня хочуць даваць, гэта ёсьць факт. Праблемы з бюджэтам , ужо заявілі, што на гарэлку цэны падымуць, гэта ж самая аснова рэжыму . У сувязі з гэтым пачаліся гэтыя працэсы ва ўладзе і вакол. І сапраўды паўсюль ідзе дыскусія -- які шлях. Бо раней проста рэжым біў, мы сядзелі, махалі сьцягамі, заяўлялі, што рэжым кепскі і ўсё. А ў гэтай сытуацыі новыя выклікі, якія трэба асэнсаваць. Зразумела, што такая вострая дыскусія. Я думаю, што гэта непазьбежна”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG