Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газ для Беларусі – 158 даляраў


Кантрактная цана на газ для Беларусі ў другім квартале 2009 году склала 157,74 даляры за тысячу кубамэтраў. Як паведамляе “РИА Новости”, такія дадзеныя прыводзяцца ў справаздачы ААТ "Газпром".

У ёй нагадваецца, што з 2007 году паміж ААТ "Газпром" і ААТ "Белтрансгаз" складзены кантракт, у якім прадугледжаныя ўмовы паступовага падвышэньня цэнаў да рынкавага ўзроўню. У 2007 годзе цана газу, які пастаўляецца ў Беларусь, складала 100 даляраў за тысячу куб. м газу. З 2008 году цана разьлічваецца штоквартальна па формуле з улікам індэксаў зьмены цэнаў на газойль і мазут.

У справаздачы гаворыцца, што плацяжы Беларусі за спажыты газ на працягу шэрагу апошніх гадоў ажыцьцяўляліся пэрыядычна з парушэньнем кантрактных абавязаньняў і дамоўных тэрмінаў.

Кантракт паміж "Газпромам" і "Белтрансгазам" вызначае формулу цаны на газ для Беларусі з 1 студзеня 2008 году як адпаведную формуле кошту пры пастаўках расейскага газу ў Эўропу, але з паніжальнымі каэфіцыентамі на 2008—2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG