Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна пацьверджаны візыт Лукашэнкі ў Бразылію


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзыдэнта Беларусі ў разьдзеле “Сёньня” паведамляе пра пачатак візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Фэдэратыўную Рэспубліку Бразылія. Да гэтага часу інфармацыя, якую яшчэ на мінулым тыдні распаўсюдзілі паўднёваамэрыканскія мэдыі, не пацьвярджалі ні ў МЗС Беларусі, ні ў прэзыдэнцкай прэс-службе.


Візыту Лукашэнкі ў Рыё-дэ-Жанэйра папярэднічала паездка ўрадавай дэлегацыі на чале з першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам у буйнейшы бразыльскі штат Гояс. Чыноўнікі правялі папярэднія перамовы аб пастаўках на бразыльскі рынак беларускіх трактароў і кар’ернай тэхнікі, калійных угнаеньняў.

Нагадаем, што ў Бразылію Аляксандар Лукашэнка выправіўся з Вэнэсуэлы, дзе было падпісана больш за 20 пагадненьняў ў справе міждзяржаўнага супрацоўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG