Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Віцебскі Кур'ер" можа вярнуцца ў сеціва празь некалькі дзён


"Мы пераяжджаем на новы сэрвэр і аднаўляем сайт, бо стары сайт быў зьнішчаны. Наступны нумар нармальна можна будзе пачытаць", — заявіла адна з заснавальніц "Віцебскага кур'ера" Вольга Карач.

Сайт недзяржаўнага выданьня "Віцебскі кур'ер" перастаў працаваць 6 ліпеня.

"Мы зьвярнуліся да віцебскага "Белтэлекаму", на сэрвэрах якога месьціўся сайт. Там нам сказалі, што паступіў загад выключыць сайт. Ад каго гэты загад, мы так і ня высьветлілі", — кажа Карач.

Карач зьвязвае цяперашнюю сытуацыю з новымі правіламі рэгуляваньня інтэрнэту, якія пачалі дзейнічаць у Беларусі ад 1-га ліпеня.

"Мы не праходзілі перарэгістрацыі. Мы не падавалі дакумэнтаў. У нейкім сэнсе мы зрабілі гэта наўмысна, бо газэта ня можа атрымаць рэгістрацыі. А новыя правілы рэгуляваньня інтэрнэту — гэта сур'ёзнае абмежаваньне свабоды слова. Але мы ня думалі, што нам адключаць так хутка", — прызналася Карач.

Яна таксама паведаміла, што журналісты "Віцебскага кур'ера" будуць зьвяртацца па афіцыйныя тлумачэньні і пісаць скаргі.

Пакуль матэрыялы "Віцебскага кур'ера" можна пачытаць у сыстэме мікраблогаў Twitter і на старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG