Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Час расплачвацца за пазыкі


Сёлета Беларусь мусіць выплаціць 1,6 мільярда даляраў ЗША на абслугоўваньне зьнешняй пазыкі.

Такую лічбу назваў сёньня, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. Ён таксама сказаў, што гэта ў 2 разы болей, чым наша краіна выплочвала ў 2011 годзе.

У сувязі з гэтым міністар сказаў, што цяпер пры выдаткоўваньні замежнай валюты для розных суб’ектаў гаспадараньня Беларусі будуць найперш улічвацца акупнасьць праекта і яго скіраванасьць на імпартазамяшчэньне.

Карэспандэнт Свабоды спытаў у міністра фінансаў, а колькі ж грошай давядзецца плаціць па зьнешняй пазыцы ў 2013 годзе. Андрэй Харкавец не назваў дакладнай сумы, але сказаў, што яна будзе даволі істотна перавышаць тыя 1,6 мільярда даляраў, якія заплянаваныя ў 2012 годзе.

Міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец сказаў, што сёлета хутчэй за ўсё эўрабонды ня будуць разьмяшчацца на замежных рынках, паколькі гэта «даволі дарагая асалода». «Сёлета нам хопіць тых грошай, якія мы атрымалі з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС», — адзначыў міністар.

Андрэй Харкавец таксама сказаў, што мясцовыя бюджэты павінныя адысьці ад звыклай думкі, што рэспубліканскі бюджэт для іх зьяўляецца донарам. «Сёлета мясцовыя бюджэты ўжо выканалі свае абавязкі на 43-44 %, у той час як рэспубліканскі бюджэт набраў толькі 37%. Такім чынам, рэспубліканскі бюджэт ня можа бясконца выдаткоўваць грошы мясцовым органам кіраваньня», — сказаў Андрэй Харкавец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG