Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі судзяць журналістку-фрылансэрку Ларысу Шчыракову


Ларыса Шчыракова ў судзе Гомельскага раёну
Ларыса Шчыракова ў судзе Гомельскага раёну

Гомельская міліцыя перасьледуе незалежных журналістаў-фрылансэраў. Адміністрацыйныя пратаколы складаюць на тых, хто асьвятляе вулічныя акцыі пратэсту і сацыяльныя праблемы.

12 красавіка ў Гомельскім раённым судзе мае распачацца разгляд 4 адміністрацыйных пратаколаў ў дачыненьні да журналісткі-фрылансэркі Ларысы Шчыраковай: два зь іх датычныя незаконнага вырабу прадукцыі для замежных СМІ без акрэдытацыі ў беларускім МЗС, яшчэ два — за няяўку ў міліцыю.

«Судзяць мяне за стрым мітынгу, які зладзілі 25 сакавіка, на Дзень Волі, удзельнікі „Маршу недармаедаў-2“ каля Палаца таварыства глухіх. Стрым трансьляваў спадарожнікавы тэлеканал „Белсат“. Яшчэ адзін матэрыял, паказаны на „Белсаце“, называўся „Беларускія лякарні ставяць досьледы над пацыентамі“. У ім расказвалася, як пацыентка Ўлукаўскай участковай бальніцы засталася без своечасовай мэдычнай дапамогі і атрымала інсульт, а іншыя, малалетнія, пакутавалі ад зробленых тут прышчэпак. Мне прыпісваюць, што я злоўжываю правамі і абавязкамі замежнага журналіста, прадугледжанымі пунктамі 2, 4, 6 артыкулу 34 закону „Аб СМІ“. Спачатку мяне запісалі ў замежныя журналісты, а пасьля пералічваюць, што я парушыла», — кажа Ларыса Шчыракова.

Што да няяўкі ў Гомельскі РАУС, то журналістка патлумачыла, што выклікалі яе ў міліцыю ў выходны дзень, 25 сакавіка, калі грамадзяне маюць права на законны адпачынак. Другі пратакол быў складзены за спазьненьне ў міліцыю, і таксама ў выходны, 26 сакавіка.

Апроч таго, 25 сакавіка міліцыя пад прымусам адвезла Шчыракову ў гарадзкую пракуратуру, дзе ёй уручылі афіцыйнае папярэджаньне за супрацоўніцтва без акрэдытацыі з тэлеканалам «Белсат», падпісанае намесьніцай пракурора Ірынай Макарэвіч.

Перад гэтым журналістку-фрылансэрку судзілі за ўдзел 12 сакавіка ў мірным сходзе «недармаедаў» у Рагачове. Старшыня суду Гомельскага раёну Раіса Кавалевіч аштрафавала Шчыракову на 7 базавых велічыняў, што адпавядае 161 рублю. У папярэднія гады сума штрафаў незалежнай журналістцы за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ перавысіла ў эквіваленце тысячу даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG