Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея праводзяць новыя вучэньні


Вайскоўцы сілаў спэцыяльных апэрацыяў Узброеных сіл Беларусі прыбылі ў Расею для ўдзелу ў сумесных з Паветрана-дэсантнымі войскамі Расеі тактычных манэўраў.

«Падчас сумесных вучэньняў дэсантнікі абедзьвюх дзяржаў на тэрыторыі Расеі будуць узаемадзейнічаць, праводзячы разьведку, а таксама наступальная, абарончыя дзеяньні і манэўры», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Расеі.

Асноўная фаза плянавых вучэньняў пройдзе 9-11 кастрычніка на тэрыторыі палігонаў і аэрадромаў у Пскоўскай вобласьці. У вучэньнях задзейнічаюць каля 1 тыс. вайскоўцаў, больш за 200 адзінак баявой і спэцыяльнай тэхнікі ад абедзьвюх дзяржаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG