Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР заяўляе, што пагрозы з боку ЗША робяць вайну на Карэйскім паўвостраве непазьбежнай


Ілюстрацыйнае фота. Ядзерныя выпрабаваньні ў Паўночнай Карэі
Ілюстрацыйнае фота. Ядзерныя выпрабаваньні ў Паўночнай Карэі

У Пхэньяне заяўляюць, што «ня хочуць вайны, але ня будуць ад яе хавацца».

Сумесныя вучэньні, у якіх прымаюць удзел амэрыканскія і паўднёвакарэйскія ўзброеныя сілы, а таксама пагрозы ЗША аб прэвэнтыўнай вайне супраць Пхэньяну могуць зрабіць вайну на Карэйскім паўвостраве «ўстаноўленым фактам», — заявіў прадстаўнік міністэрства замежных спраў КНДР, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Застаецца пытаньне: калі выбухне вайна?», — сказаў у сераду прадстаўнік прэс-службы ў паведамленьні, распаўсюджаным дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам KCNA.

«Мы ня хочам вайны, але ня будзем хавацца ад яе, і калі ЗША пралічацца наконт нашага цярпеньня і падпаляць кнот ядзернай вайны, мы, безумоўна, зробім так, каб ЗША дорага заплацілі за наступствы з дапамогай нашай магутнай ядзернай сілы, якую мы пасьлядоўна ўмацоўваем».

З 4 сьнежня ў раёне Карэйскага паўвострава праходзяць найбуйнейшыя сумесныя вучэньні ВПС ЗША і Паўднёвай Карэі з удзелам 230 самалётаў і 12 тысяч вайскоўцаў. Вайскоўцы ЗША заявілі, што сумесныя вучэньні падвысяць гатоўнасьць і апэратыўны патэнцыял намаганьняў у гарантаваньні міру і бясьпекі на Карэйскім паўвостраве.

Гэтыя пяцідзённыя манэўры Паўночная Карэя ўжо назвала «адкрытай поўнамаштабнай правакацыяй» супраць Паўночнай Карэі, якая можа «ў любы момант прывесьці да ядзернай вайны».

28 лістапада КНДР выпрабавала балістычную ракету і заявіла, што яе ракета здольная даляцець да ЗША, выклікаўшы чарговы віток напружанасьці ў стасунках са Злучанымі Штатамі і іх саюзьнікамі ў рэгіёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG