Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Столтэнбэрг: усе краіны NATO падтрымалі ўдары па Сырыі


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што ўсе краіны-члены Паўночнаатлянтычнага саюзу выказалі падтрымку ўдарам па Сырыі, якія нанесьлі ў ноч на суботу ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя.

Столтэнбэрг зрабіў заяву пасьля пасяджэньня Паўночнаатлянтычнага савету — галоўнага палітычнага органа NATO. Па словах генэральнага сакратара, краіны NATO не імкнуцца да эскаляцыі і заклікаюць Расею паўплываць на Дамаск, каб ён вярнуўся за стол перамоваў аб урэгуляваньні ў Сырыі.

З заявамі ў падтрымку ракетных удараў, якія былі нанесеныя ў сувязі з паведамленьнямі аб хімічнай атацы ў сырыйскім горадзе Дума, выступілі лідэры шэрагу краін Захаду, у тым ліку канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо, прэмʼер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой, а таксама прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган і кіраўнік Эўракамісіі Дональд Туск. Усе яны пры гэтым адзначылі, што ўдары былі нанесеныя менавіта па абʼектах, зьвязаных зь хімічнай зброяй. Шэраг краін, якія падтрымалі ўдары, раней ужо заявілі, што самі ня будуць удзельнічаць у іх.

Ўдары падтрымалі таксама арабскія краіны Пэрсыдзкага заліву.

Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія і Францыя заявілі аб посьпеху ўдараў і пра тое, што ўсе намечаныя цэлі былі зьнішчаныя. Расея заяўляе, што каля дзьвюх трацін ракет, выпушчаных па Сырыі, былі зьбітыя сырыйскай СПА.

Усё, што трэба ведаць пра авіяўдары ў Сырыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG