Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да абсалютнага рэкорду засталося 9 капеек. Рубель працягнуў падаць, даляр ужо даражэйшы за 2,11


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Па выніках таргоў на валютна-фондавай біржы 5 верасьня курс беларускага рубля склаў 2,1162 за даляр; 2,4481 за эўра і 3,0936​ за 100 расейскіх рублёў.

З пачатку мінулага тыдня даляр і эўра сталі даражэйшымі на 6 капеек, за 100 расейскіх рублёў просяць на 4 капейкі больш.

Шмат якія банкі прадаюць даляр ужо за 2,14 беларускага рубля.

Гэта не найгоршы курс беларускага рубля да даляра за ўвесь час (у лютым 2016 году было 22 069 «недэнамінаваных» рублёў за даляр — гэта як 2,2069 «дэнамінаванага» рубля), але найніжэйшы з часоў дэнамінацыі (якая праводзілася ў 2016 годзе пры курсе каля 2,005 рубля за даляр).

Курс даляра рэзка падскокваў да 2,0698 рубля ў красавіку сёлета, але затым хутка ўпаў да 2 рублёў з «падскокамі» да 2,02 рубля. У ліпені было нават падзеньне да 1,97. Цяперашні рост трывае з пачатку жніўня.

Эўра таксама расьце да беларускага рубля, але да рэкорду далёка: у красавіку бягучага году было 2,558 рубля за эўра.

Расейскі рубель падаў да беларускага з пачатку году (калі за 100 расейскіх давалі каля 3,5 беларускага), але дасягнуўшы гадавога мінімуму ў 2,9974 беларускага за 100 расейскіх 24 жніўня, пачаў нязначна расьці і вярнуўся на ўзровень «дэнамінацыйных» дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG