Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Справа мэдыкаў». Экс-кіраўнік стаматалягічнай клінікі цалкам прызнаў віну і кампэнсаваў шкоду


Уладзімер Краўчонак у залі суду
Уладзімер Краўчонак у залі суду

4 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе прайшло папярэдняе паседжаньне ў справе былога намесьніка міністра Ігара Ласіцкага і былога галоўнага ўрача 12-й клінічнай стаматалягічнай паліклінікі Менску Ўладзімера Краўчонка.

На паседжаньні прысутнічаў толькі Ўладзімер Краўчонак. На папярэднім сьледзтве ён цалкам прызнаў віну, кампэнсаваў нанесеную дзяржаве шкоду, актыўна супрацоўнічаў са сьледзтвам і цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам.

«Я спадзяюся на справядлівы суд», — сказаў Краўчонак журналістам. На паседжаньне ён прыйшоў разам са сваім адвакатам Рытай Бомерт.

Рыта Бомерт
Рыта Бомерт

​Бок абвінавачваньня на працэсе прадстаўляў Юры Шарсьнёў з Генэральнай пракуратуры, які працаваў на працэсе ў справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча.

Краўчонка і Ласіцкага абвінавачваюць у неаднаразовым атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры. Абодва прызналі сваю віну. Паводле старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, памер атрыманага Ігарам Ласіцкім хабару складаў ад 2,5 да 10 тысяч даляраў.

Пракурор Юры Шарсьнёў
Пракурор Юры Шарсьнёў

На папярэднім паседжаньні стала вядома, што 28 ліпеня Краўчонак падпісаў дасудовае пагадненьне аб супрацоўніцтве, у якім абавязаўся расказаць пра ўсе акалічнасьці атрыманьня хабару, пра матывы і мэты ўчыненьня злачынстваў, выдаць імёны ўсіх саўдзельнікаў, цалкам кампэнсаваць прычыненую шкоду і выдаць маёмасьць, атрыманую злачынным шляхам.

«Краўчонак аказаў садзеяньне папярэдняму сьледзтву, — паведаміў на судзе пракурор Шарсьнёў. — Выявіў іншых удзельнікаў злачынстваў, цалкам выканаў умовы дасудовага пагадненьня аб супрацоўніцтве».

Суд вырашыў прызначыць пачатак асноўнага паседжаньня ў справе на 11 студзеня. Суд будзе адкрыты.

«Справа мэдыкаў». Што важна ведаць

Што здарылася. У чэрвені 2018 году стала вядома пра масавыя затрыманьні ў мэдыцынскай галіне. У дачыненьні да 37 службовых асобаў былі ужытыя розныя меры стрыманьня за злачынствы, прадугледжаныя трыма артыкуламі Крымінальнага кодэксу

  • 430 («Атрыманьне хабару»),
  • 431 («Даваньне хабару»)
  • 243 («Ухіленьне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў»)

Усяго ў «справе мэдыкаў» фігуруюць звыш 90 чалавек. Усе яны, як сьцьвярджаюць у КДБ, неаднаразова атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароды за садзейнічаньне ў пастаўцы мэдабсталяваньня і мэдыцынскіх прэпаратаў па завышаных цэнах. Усім прыцягнутым да крымінальнай адказнасьці, за выключэньнем апошніх затрыманых, выстаўленыя абвінавачаньні паводле названых крымінальных артыкулаў.

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

  • 11 чэрвеня 2018 году стала вядома пра затрыманьне дырэктара Цэнтру экспэртыз аховы здароўя Аляксандра Сталярова, а таксама ягонага намесьніка (за стварэньне для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў паставак імпартнага мэдычнага абсталяваньня ў дзяржаўныя шпіталі і паліклінікі).​
  • 18 чэрвеня «Ежедневник» паведаміў пра «масавыя затрыманьні ў структурах Мінздароўя» — больш за 10 чалавек — у межах апэрацыі аб пастаўках у беларускія мэдычныя ўстановы абсталяваньня па завышаных цэнах, паводле відавочна ашуканскіх схемаў. Сярод затрыманых аказаўся кіраўнік мэдыцынскай службы Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.​
  • 19 чэрвеня МУС паведаміла пра затрыманьне галоўнага патолягаанатама Мінздароўя, кіраўніка гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага цэнтру Аркадзя Пучкова (за хабар цягам 10 год на суму каля 200 тысяч даляраў).​
  • 25 чэрвеня старшыня КДБ Валер Вакульчык паведаміў, што затрыманыя і ўзятыя пад варту 33 службовыя асобы, а ўсяго трапіла пад увагу больш за 50 чалавек. Фактычна ўсе яны віну прызналі і супрацоўнічаюць са сьледзтвам.
  • Паводле намесьніка генпракурора Беларусі Аляксея Стука, сфэра аховы здароўя лідзіруе па колькасьці карупцыйных злачынцаў: 114 за пяць месяцаў 2018 году.
  • 21 ліпеня быў звольнены затрыманы раней намесьнік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. Курыраваў пытаньні звароту мэдычных вырабаў у Беларусі і ліцэнзаваньня, за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, паводле КДБ, браў хабар «ад 2500 да 10 тысяч даляраў».
  • 21 жніўня агучаны першы вырак у справе мэдыкаў-карупцыянэраў: былы намесьнік галоўнага лекара па тэхніцы Менскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Аркадзь Патапаў асуджаны да 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за карупцыйныя злачынствы.
  • 11 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што па «справе мэдыкаў» распачатыя 95 крымінальных спраў, дзе фігуруюць «дзясяткі мільёнаў даляраў», амаль 100 чалавек трапілі пад сьледзтва.
  • 30 студзеня 2019 году стала вядома Камітэт дзяржаўнай бясьпекі вядзе папярэдняе сьледзтва па 4 крымінальных справах, у межах якіх 93 чалавекі маюць працэсуальныя статусы абвінавачаных і падазраваных: 30 службовых асобаў сыстэмы аховы здароўя і 63 асобы — уласьнікі (заснавальнікі), кіраўнікі і працаўнікі камэрцыйных структураў. У гэты час ужо ішоў шэраг судоў па карупцыйных справах у мэдыцыне.

«Ідзі і грабі». Былы высокапастаўлены чыноўнік Мінздароўя камэнтуе «справу мэдыкаў»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG