Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады адказалі, чаму не скасуюць плату за мітынгі


Дзень Волі ў 2017 годзе, ілюстрацыйнае фота
Дзень Волі ў 2017 годзе, ілюстрацыйнае фота

На сайце Petitions.by апублікаваны адказ на зварот аб скасаваньні абавязковай платы за ахову парадку на мітынгах. Пэтыцыю «За права грамадзянаў Беларусі на мірныя масавыя мерапрыемствы» падпісала амаль тысяча чалавек.

Патрабаваньне платы за мітынгі ў пэтыцыі называюць парушэньнем 35 артыкула Канстытуцыі Беларусі, які гарантуе права на свабоду сходаў. Таксама адзначаецца, што праца міліцыі і дактароў і так фінансуецца беларусамі праз падаткі і мыта, зь якіх фармуецца дзяржаўны бюджэт.

Адказ дала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Валянціна Ражанец — старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека. Яна згадала, што прапанову браць плату за ахову толькі камэрцыйных, але не палітычных акцыяў ужо ўносіў Беларускі Хэльсынскі камітэт — яшчэ на стадыі падрыхтоўкі зьменаў у закон.

Прапанова тады «была прапрацаваная» ейнай камісіяй і «зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі». Адмовілі з наступных прычын:

  • Канстытуцыя ў арт. 35 гарантуе свабоду сходаў, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян, а парадак іх правядзеньня ўжо вызначаецца законам;
  • закон «Аб масавых мерапрыемствах» гарантуе якраз такую свабоду і забясьпечвае грамадзкі парадак пры правядзеньні акцыяў;
  • «правы аднаго сканчаюцца там, дзе пачынаюцца правы другога»;
  • дзеля бясьпекі на мітынгах «патрабуецца адцягваньне сілаў і сродкаў органаў унутраных спраў, мэдычных устаноў і камунальных службаў ад выкананьня плянавых задачаў»;
  • плата за мітынгі, такім чынам, забясьпечвае «гарантыю выкананьня балянсу правоў, свабодаў і законных інтарэсаў»;
  • таксама плата за мітынгі «сьведчыць пра клопат аб удзельніках мерапрыемства».

«Жэстачайшая лібэралізацыя»

Былы міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч называў зьмены ў правілы масавых мерапрыемстваў «жэстачайшай лібэралізацыяй». З гэткай ацэнкай не пагадзіўся шэраг арганізатараў недзяржаўных акцыяў.

Былы міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч
Былы міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч

Арганізатары мітынгу-канцэрту на Дзень Волі ў Менску адмовіліся плаціць праваахоўнікам, бо палічылі, што тыя ня справіліся з задачай, бо не адрэагавалі на выкраданьне ўдзельнікаў «людзьмі ў цывільным». Заяўку на правядзеньне Чарнобыльскага шляху ў Менску адклікалі, калі ўлады адмовіліся скасаваць аплату міліцыі (у выніку на несанкцыянаваную акцыю выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек). Празь нежаданьне плаціць міліцыі незалежныя прафсаюзы адмовіліся ад акцыяў на «першамай». Аплата паслуг міліцыі ставіць пад пытаньне правядзеньне спартовых і рэлігійных акцыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG