Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адмянілі лекцыю біблеісткі Ірыны Дубянецкай. Раней на яе скардзілася Вольга Бондарава


Ірына Дубянецкая. Архіўнае фота
Ірына Дубянецкая. Архіўнае фота

У горадзенскім пабе Harats адмянілі лекцыю біблеісткі Ірыны Дубянецкай.

«Па тэхнічных прычынах мерапрыемства „Вечар беларускай магіі“ адмяняецца», — напісана ў Instagram-сторыз пабу.

Паведамленьне заўважыла ў сацсетках установы «Медиазона».

Лекцыю павінна была правесці біблеістка і старшая супрацоўніца Інстытуту філязофіі НАН Беларусі Ірына Дубянецкая. Але раней на яе паскардзілася праўладная актывістка Вольга Бондарава.

«Закону, вядома, няма, але мерапрыемства па разбурэньні бэчэбэшніцай хрысьціянскіх дзяржаваўтваральных каштоўнасцяў не адбудзецца. Проста яно ня ўзгодненае, уяўляеце?» — напісала праўладная актывістка Вольга Бондарава і падзякавала адміністрацыі горада.

  • Цягам апошніх двух гадоў імя горадзенскай актывісткі Вольгі Бондаравай гучыць часта. Яна, сярод іншага, запатрабавала прыбраць помнік Ларысе Геніюш у Зэльве; змагалася зь беларускай лацінкай і супраць наданьня імя Адама Мальдзіса Астравецкай раённай бібліятэцы.
  • Прычым змагацца яна пачала ня толькі з праціўнікамі ўлады, але і зь некаторымі яе прыхільнікамі. Летась яна раскрытыкавала кіраўніка Горадзенскай вобласьці Ўладзімера Караніка за здымак з сырам у гонар сьвятога Губэрта. Сьвятога яна назвала «бэльгійскім біскупам, кімсьці па-езуіцку хітрым і дальнабачным прызначаным „заступнікам“ Горадні».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG