Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад сустрэчай Лукашэнкі зь Зяленскім вызвалілі і ўкраінскага «шпіёна». ВІДЭА


Паўло Шаройка, архіўнае фота
Паўло Шаройка, архіўнае фота

Украінскі журналіст Паўло Шаройка, асуджаны ў Беларусі на 8 гадоў зьняволеньня за шпіянаж, памілаваны і ўжо знаходзіцца ва Ўкраіне. Пра гэта сказаў у Жытміры прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Неўзабаве адпаведнае паведамленьне зьявілася і ў твітэры кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Відэа з Шаройкам ва Ўкраіне апублікавала ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах людзей Людміла Дзянісава.

Пазьней Свабода атрымала відэа, як беларускія праваахоўнікі перадаюць украінскім калегам на мяжы Паўла Шаройку.

Вызвалілі ўкраінскага «шпіёна» Шаройку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:38 0:00

«Цяпер у маёй галаве поўная каша, да канца яшчэ не магу ўсьвядоміць, што я ўжо дома, — сказаў Шаройка Свабодзе. — Хачу падзякаваць сваёй сям’і, любімай жонцы, якая ўвесь гэты час падтрымлівала мяне».

Ён таксама падзякаваў асабіста прэзыдэнтам Зяленскаму, Лукашэнку, амбудсмэну Ўкраіны Людміле Дзянісавай, а таксама «ўсім тым, хто зрабіў магчымае і немагчымае за ўсе гэтыя гады і накіраваў свае намаганьні на дасягненьне выніку ў вельмі складанай справе майго вызваленьня».

3 кастрычніка, Паўло Шаройка на мяжы Беларусі і Ўкраіны
3 кастрычніка, Паўло Шаройка на мяжы Беларусі і Ўкраіны

Паўло Шаройка цяпер знаходзіцца дома — у сваёй кіеўскай кватэры з жонкай і дачкой.

Ад траўня 2018 году Шаройка адбываў пакараньне ў бабруйскай калёніі №2.

Вядома, што Паўло Шаройка яшчэ некалькі месяцаў таму зьвярнуўся з заявай аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Украінскі журналіст Паўло Шаройка быў затрыманы ў Менску 25 кастрычніка 2017 году. Яго абвінавацілі ў стварэньні ў Беларусі шпіёнскай сеткі зь ліку грамадзян краіны для збору сакрэтнай інфармацыі ў ваенна-палітычнай сфэры. 23 траўня 2018 году Вярхоўны суд Беларусі асудзіў украінскага журналіста на 8 гадоў пазбаўленьня волі. Працэс праходзіў за зачыненымі дзьвярыма.​

Напярэдадні ва Ўкраіне вызвалілі беларускага «шпіёна»

Напяпрэдадні з украінскага СІЗА вызвалілі беларускага грамадзяніна, абвінавачанага ў шпіянажы Юрыя Паліты́ку.

Яго затрымалі ў чэрвені 2017 году на ўкраінскім памежным пераходзе «Новыя Ярылавічы». У ягоным тэлефоне знайшлі зьвесткі аб разьмяшчэньня вайсковых падразьдзяленьняў у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе ды іншыя сакрэтныя зьвесткі вайсковага характару. Суд у Чарнігаве пачаў разглядаць справу па сутнасьці ў красавіку 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG