Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган абвінаваціў Расею ў нападзе на мірных грамадзян у Сырыі


Турэцкі вайсковы канвой у Ідлібе, 11 лютага 2020
Турэцкі вайсковы канвой у Ідлібе, 11 лютага 2020

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган абвінаваціў Расею ў расправах і нападзе на мірных жыхароў у сірыйскай правінцыі Ідліб. Ён таксама прыгразіў атакай на сырыйскія ўрадавыя войскі ў выпадку новых нападаў на турэцкіх вайскоўцаў.

Расейскае міністэрства абароны ў адказ заявіла, што словы Эрдагана не адпавядаюць рэчаіснасьці. У заяве міністэрства, у прыватнасьці, гаворыцца, што тэрарыстычныя групоўкі ў Сірыі выкарыстоўваюць мірных жыхароў у якасьці «жывога шчыта».

Раней на гэтым тыдні адбыўся абстрэл назіральнага пункту Турэччыны ў Ідлібе. Больш за дзесяць турэцкіх вайскоўцаў былі забітыя. Анкара заклікала Маскву паўплываць на прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і спыніць баявую апэрацыю ў рэгіёне.

Сёньня ж турэцкія і сырыйскія СМІ напісалі пра сутыкненьні салдат арміі ЗША і арміі Асада. Паведамляецца пра гібель аднаго мірнага жыхара. Паводле непацверджаных дадзеных, сырыйскія вайскоўцы спынілі амэрыканскі патруль і пры гэтым зрабілі стрэлы ў паветра. Вайскоўцы ЗША адкрылі агонь у адказ і, як сьцьвярджаецца, застрэлілі аднаго чалавека. Турэцкія і сырыйскія СМІ пішуць, што затым амэрыканскія самалёты прынамсі адзін авіяўдар.

Кааліцыя на чале з ЗША пацьвердзіла канфлікт з сырыйскімі вайскоўцамі, перадае Reuters. Паводле амэрыканскага боку, сытуацыя стабілізавалася і патруль вярнуўся на базу. Вядзецца расьсьледаваньне здарэньня. Пра ахвяры і авіяўдар у паведамленьні кааліцыі не гаворыцца.

Сырыйскія ўрадавыя войскі ўжо некалькі тыдняў вядуць у раёне Ідлібу наступ на апазыцыю. І Расея, і Турцыя ўдзельнічаюць у перамовах па дээскаляцыі канфлікту ў Сырыі, але падтрымліваюць розныя бакі. Масква аказвае ваенную дапамогу Асаду, а Анкара дапамагае апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG